Вiзiт у Гомельскую вобласць 21 - 23 лістапада

Пасольства Швецыі 21 - 23 лістапада з афiцыйным вiзiтам наведае Гомельскую вобласць i гарады Гомель, Светлагорск, Рэчыцу і Мазыр.

Мэта вiзiту – развiццё ўзаемаадносiн памiж Швецыяй i Гомельскай вобласцю ў галіне культуры, палітыкі і бізнесу. У вiзiце возьме ўдзел некалькi прадстаўнiкоў шведскiх кампаній. Акрамя афiцыйных вiзiтаў i  наведвання прадпрыемстваў у рамках паездкi таксама адбудзецца шэраг культурнiцкiх i адукацыйных мерапрыемстваў.