Падзяліцца
Заяўка на від на жыхарства праз Інтэрнэт
Вы маеце магчымасць падаць заяўку на від на жыхарства ў Швецыі праз Інтэрнэт. Гэта тычыцца заявак на від на жыхарства па прычыне уз’яднання з сям’ёй у Швецыі.
Паслуга падачы заяўкі праз Інтэрнэт спрашчае ўвесь працэс і дазваляе атрымаць рашэнне значна хутчэй, чым пры падачы папяровай заяўкі ў Пасольства. Надалей Міграцыйная служба Швецыі пры разглядзе заявак на від на жыхарства будзе надаваць прыярытэт заяўкам, пададзеным праз Інтэрнэт.
Хто можа скарыстацца паслугай электроннай падачы заяўкі?
Для таго, каб мець магчымасць скарыстацца паслугай электроннай падачы заяўкі, Вы павінны:
- мець мужа/жонку, грамадзянскага мужа/жонку ў Швецыі; або планаваць ажаніцца/выйсці замуж або пабрацца грамадзянскім шлюбам з асобай, якая пражывае ў Швецыі; або мець намер пражываць у Швецыі разам з блізкім сваяком, з якім Вы вялі сумесную гаспадарку;
- быць паўналетнім (18 год) і мець пашпарт, які дзейнічае.
Рэферэнт у Швецыі павінен:
- быць грамадзянінам Швецыі або мець пастаянны від на жыхарства ў Швецыі;
- быць паўнагадовым (18 год).
Як падаць заяўку?
Для таго, каб падаць электронную заяўку, неабходна:
- запоўніць фармуляр;
- дадаць усе неабходныя дакументы;
- аплаціць збор праз Інтэрнэт;
- даслаць электронную заяўку ў Міграцыйную службу.
Калі Міграцыйная служба атрымае Вашу заяўку, рэферэнту ў Швецыі будзе накіраваны электронны ліст з інструкцыямі пра тое, што ён або яна павінны зрабіць, каб увайсці ў сістэму і запоўніць фармуляр.
Разгляд заяўкі пачынаецца пасля таго, як Міграцыйная служба атрымае Вашу заяўку і запоўнены фармуляр ад рэферэнта.
Пасля гэтага Вас запросяць прызначыць час для інтэрв’ю ў бліжэйшым Пасольстве/консульстве.
Міграцыйная служба перадасць Вашу справу ў Пасольства /консульства, якое пракантралюе дакументы і правядзе з Вамі інтэрв’ю.
Падчас візіту ў Пасольства/консульства Вас таксама сфатаграфуюць і возьмуць адбіткі пальцаў для карткі на від на жыхарства.
Пасольства/консульства затым накіруе дадзеныя ў Міграцыйную службу, якая будзе разглядаць справу і прымаць па ёй рашэнне.
На сённяшні дзень існуе магчымасць падаць заяўку на від на жыхарства для візіту, працы і вучобы ў Швецыі праз сайт Міграцыйнай службы. У планах існуе пераход да падачы заявак праз Інтэрнэт для большасці тыпаў заявак у Міграцыйную службу.
Перайсці да заяўкі на від на жыхарства праз сайт Міграцыйнай службы (па-англійску)
Перайсці да заяўкі на від на жыхарства праз сайт Міграцыйнай службы (па-шведску)
Больш інфармацыі пра заяўкі праз сайт Міграцыйнай службы (па-англійску)