Swedish Presidency of the European Union
Sverige & EU / Sweden & EU

Удзел Швецыі ў Еўрасаюзе

Швецыя стала сябрам Еўрасаюза 1 студзеня 1995 года. Аднак першыя крокі па шляху ў Еўрасаюз былі зроблены за некалькі год да таго. У 1991 годзе Шведскі ўрад абвясціў, што Швецыя стане сябрам арганізацыі, якая раней называлася Еўрапейскай супольнасцю. Швецыя і Еўрасаюз пачалі перамовы па ўступленні ў арганізацыю ў пачатку 1993 года. Пазней у Швецыі адбыўся рэферэндум, у выніку якога насельніцтва прагаласавала за сяброўства ў Еўрасаюзе.

Шведскае сяброўства было вызначана “Актам  уступлення”, які быў падпісаны ў той час  Швецыяй і краінамі-членамі ЕС. Шведскі рыксдаг зацвердзіў “Акт уступлення” пасля таго, як на лістападаўскім рэферэндуме 1994 года народ прагаласаваў “за”.  Актам вызначаліся палажэнні, у адпаведнасці з якімі Еўрасаюз павінен быў правесці рэканструкцыю сваіх органаў з мэтай стварыць месца для шведскіх прадстаўнікоў, а таксама разглядаліся разнастайныя пераходныя правілы прымянення заканадаўства Еўрасаюза ў Швецыі.

Сяброўства ў Еўрасаюзе таксама патрабавала карэктыроўкі некаторых аспектаў Канстытуцыі Швецыі. У сувязі са сваім уступленнем у Еўрасаюз Швецыя некалькі разоў ўносіла змены ў Канстытуцыю. Прыкладам гэтага можа служыць магчымасць рыксдага ў цэлым перадаваць сваё права прымаць рашэнні Еўрасаюзу.

Таксама як і ў выпадку з рэферэндумам 1994 года пра сяброўства ў ЕС, у 2003 годзе Швецыя правяла рэферэндум па пытанні далучэння да Еўрапейскага манетарнага саюза. У выніку рэферэндуму насельніцтва Швецыі прагаласавала супраць увядзення еўра ў якасці сваёй валюты.

Рыксдаг і ўрад Швецыі ажыццяўляюць супрацоўніцтва з ЕС на розных узроўнях. Урад прадстаўляе Швецыю ў ЕС, а таксама разам з рыксдагам прымае ўдзел у працэсе падрыхтоўкі еўрапейскіх заканадаўчых рашэнняў.

Швецыя мае 10 галасоў у Савеце Еўропы і 19 месцаў у Еўрапарламенце. Швецыя таксама ўдзельнічае ў Шэнгенскай дамове як сябра Еўрапейскага пашпартнага саюза.