Arbeta & bo i Sverige / Work & Live in Sweden

Від на жыхарства для прыватных прадпрымальнікаў

Прыватнымі прадпрымальнікамі лічацца асобы, якія збіраюцца працаваць на прадпрыемстве не ў якасці найміта. Той, хто знаходзіцца ў Швецыі больш за тры месяцы, для таго каб адкрыць і/або весці ўласную справу, або стаць саўладальнікам прадпрыемства, павінны мець від на жыхарства. Прыватным прадпрымальнікам не патрэбны дазвол на працу.

Заяўку на від на жыхарства можна падаваць у Пасольстве Швецыі ў Мінску. Аднак рашэнне па Вашай справе будзе прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі. 

Актуальны тэрмін разгляду заявак глядзіце на сайце Міграцыйнай службы

Для атрымання віду на жыхарства Вам неабходна прайсці інтэрв’ю. Для таго каб прызначыць інтэрв’ю і падаць заяўку, звяжыцеся з Пасольствам Швецыі ў Мінску па тэлефоне: +375 17 226 55 40, будныя дні 09.00 – 13.00 і 14.00 – 17.00.

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах.

Звярніце ўвагу на тое, што дакументы на рускай/беларускай мове павінны быць перакладзены на англійскую/шведскую мову. Пасольства не будзе займацца перакладам аніякіх дакументаў.

Неабходныя дакументы:

 Прадпрыемства павінна мець перспектыву дасягнуць здавальняючы ўзровень рэнтабельнасці;

 Вы павінны мець дакументы, якія паказваюць, што ў Вас ёсць капітал, неабходны для заснавання або пакупкі прадпрыемства;

 Дакументальнае пацверджанне наяўнасці дастатковых уласных грашовых сродкаў для забеспячэння сябе і сям’і на працягу першых двух год ў Швецыі;

 Дакладны бізнес-план Вашага прадпрыемства. Вы павінны прадаставіць аналіз кан’юнктуры рынка, плануемы прыбытак і бюджэт ліквіднасці, праект сметы і бюджэту. Неабходна таксама пазначыць дадзеныя аб Вашых кліентах, інфармацыю аб банках-партнёрах інфармацыю аб Вашай адукацыі і вопыце працы ў дадзенай галіне бізнесу. Калі Вы купілі ўжо існуючую кампанію, то Вам неабходна прыкласці да заяўкі:
дзве апошнія гадавыя фінансавыя справаздачы;

Справаздача аб выніках праведзенай упаўнаважаным шведскім аўдытарам/рэвізорам аўдытарскай праверкі планаў прадпрыемства. Спаваздача павінна паказаць, што планы прадпрыемства рэалістычныя і прадпрыемства мае перспектывы дасягнуць здавальняючы ўзровень рэнтабельнасці;

 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў;
 
 Запоўненая Заяўка для прыватных прадпрымальнікаў, датаваная і падпісаная;

Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы;

Консульскі збор (гл. тут)

Пры прадленні такога віда на жыхарства праз два гады ўласны прадпрымальнік павінны будзе прад'явіць падцверджанне таго, што ён можа забяспечваць сябе за кошт свайго прадпрыемства, што прадпрыемства працуе згодна плану, а таксама таго, што ён мае ўсе неабходныя дазволы.

Суправаджальныя асобы:

Ваш муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 18 год могуць атрымаць від на жыхарства на той жа перыяд. Яны таксама могуць атрымаць дазвол на працу, у тым выпадку, калі Ваш від на жыхарства атрыманы на больш як шэсць месяцаў.

Неабходныя дакументы:

o Копія віду на жыхарства асноўнага заяўніка;

o Заяўка на атрыманне дазволу для суправаджальных асоб;

o Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы;

o 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў

Для суправаджаючых дзяцей неабходныя таксама:

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія;

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю.

Консульскі збор (гл. тут)