Arbeta & bo i Sverige / Work & Live in Sweden

Від на жыхарства для навуковых даследаванняў

Да катэгорыі навуковых даследчыкаў адносяцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якая дае доступ да навучання ў аспірантуры. Навуковым даследчыкам не патрэбны дазвол на працу для таго, каб працаваць ва універсітэце, інстытуце або на прадпрыемстве, якія нанялі даследчыка. Даследчык, які збіраеца працаваць у Швецыі больш як тры месяцы, павінны мець від на жыхарства. Для працы меньш за тры месяцы дастаткова атрымаць візу (глядзіце раздзел Наведаць Швецыю - Віза для візіта ў Швецыю).

Заяўку на від на жыхарства для навуковых даследчыкаў прасцей за ўсё зрабіць у электронным выглядзе праз сайт Міграцыйнай службы.

Заяўку на дазвол на працу можна таксама падаць у Пасольстве Швецыі ў Мінску. Аднак рашэнне па Вашай справе будзе прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі.

Актуальны тэрмін разгляду заявак глядзіце на сайце Міграцыйнай службы.

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах.

Звярніце ўвагу на тое, што дакументы на рускай/беларускай мове павінны быць перакладзены на англійскую/шведскую мову. Пасольства не будзе займацца перакладам аніякіх дакументаў.

Неабходныя дакументы:

o Дагавор найму для навуковага даследчыка ў Швецыі. Ён павінны быць падпісаны абодвума бакамі;

o Заяўка на від на жыхарства для навуковых даследчыкаў;

Пашпарт, а таксама копію старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы;

o  2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў;

o Консульскі збор (гл. тут).
 

Суправаджальныя асобы:

Ваш муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 18 год могуць атрымаць від на жыхарства на той жа перыяд. Яны таксама могуць атрымаць дазвол на працу, у тым выпадку, калі Ваш від на жыхарства атрыманы на больш як шэсць месяцаў.

Неабходныя дакументы:

o Копія дагавора найму асноўнага заяўніка;

o Заяўка на атрыманне дазволу для суправаджальных асоб;

o Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы;

o  2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў.

Для суправаджаючых дзяцей неабходныя таксама:

o Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія;

o Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю.

o Консульскі збор (гл.тут)