Факты

Пасольства Швецыі ў Мінску
Вул. Рэвалюцыйная, 15
220030 Мінск

тэл: +375-17-226 55 40
па візавых пытаннях
адказваем:
панядзелак-пятніца
толькі з 14.00 да 17.00

факс: +375 17 226 55 43

эл. пошта: ambassaden.minsk
@foreign.ministry.se

візавы аддзел:
ambassaden.minsk-visum@foreign.ministry.se 

Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тэл: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket
@migrationsverket.se

- Заяўка на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі (шв) 
- Заяўка на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі (анг)

- Заяўка на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі для дзяцей да 18 год (шв)
- Заяўка на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі для дзяцей да 18 год (анг)

- Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю (шв)
- Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю (анг)

Анкета для мужа/жонкі/партнёра і суправаджаючых дзяцей (шв)
- Анкета для мужа/жонкі/партнёра і суправаджаючых дзяцей (анг)

- Анкета для асоб, што плануюць ажаніцца/выйсці замуж/зарэгістраваць грамадзянскі шлюб, і іх суправаджаючых дзяцей (шв)
- Анкета для асоб, што плануюць ажаніцца/выйсці замуж/зарэгістраваць грамадзянскі шлюб, і іх суправаджаючых дзяцей (анг)

- Анкета для непаўналетняга дзіцяці з бацькам/маці ў Швецыі (шв)

- Анкета аб сумесным вядзенні гаспадаркі для заяўнікаў у шведскай замежнай установе (шв)
- Анкета аб сумесным вядзенні гаспадаркі для заяўнікаў у шведскай замежнай установе (анг)



 

 

Arbeta & bo i Sverige / Work & Live in Sweden

Уз’яднанне з сям’ёй у Швецыі

Асобы, што жадаюць пражываць у Швецыі, павінны падаць заяўку на від на жыхарства. Гэта тычыцца асоб, што маюць намер пражываць са сваім мужам/жонкай або партнёрам; дзяцей да 18 год, якія жадаюць уз’яднацца са сваімі бацькамі; і іншых сваякоў, якія вялі сумесную гаспадарку з кімсьці, хто пражывае ў Швецыі. Рэферэнт павінны быць грамадзянінам Швецыі або мець пастаянны від на жыхарства.

Заяўку на від на жыхарства ў Швецыі на падставе ўз'яднання з сям'ёй прасцей за ўсё зрабіць праз Інтэрнэт.
Паслуга падачы заяўкі праз Інтэрнэт спрашчае ўвесь працэс і дазваляе атрымаць рашэнне значна хутчэй, чым пры падачы папяровай заяўкі ў Пасольства. Надалей Міграцыйная служба Швецыі пры разглядзе заявак на від на жыхарства будзе надаваць прыярытэт заяўкам, пададзеным праз Інтэрнэт.

Больш падрабязна пра Інтэрнэт-заяўкі чытайце тут. 

Папяровыя заяўкі на від на жыхарства на падставе ўз’яднання з сям’ёй для асоб, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, прымаюцца ў Пасольстве Швецыі ў Мінску. 

Калі Вы выбіраеце падаць папяровую заяўку, то  поўнасцю запоўненыя анкеты разам з камплектамі дакументаў (не арыгінальных) павінны падавацца асабіста або адпраўляцца поштай на адрас:

Пасольства Швецыі
Музычны завулак 1/2 "В"
220 030 Мінск
Беларусь

Пракантралюйце, ці атрымала Пасольства Вашу заяўку, калі Вы адпраўлялі яе поштай!

Пасля гэтага з Вамі будзе прызначана інтэрв'ю.

Увага! Арыгінальные дакументы павінны прад’яўляцца падчас інтэрв’ю.

Консульскія зборы размешчаныя тут.  

Ад аплаты збору вызваляюцца заяўнікі на від на жыхарства на падставе ўз’яднання з асобай, якая атрымала пастаянны від на жыхарства на гуманітарных падставах, на падставах прыстанішча або неабходнасці аховы.

Збор аплачваецца падчас інтэрв’ю. Не адпраўляйце грошы ў лісце з заяўкай!

Разгляд заяўкі ў Пасольстве

Усе дакументы павінны падавацца асабіста або адпраўляцца поштай у двух экземплярах у Пасольства Швецыі ў Мінску.

Звярніце ўвагу на тое, што дакументы на рускай/беларускай мове павінны быць перакладзены на англійскую/шведскую мову. Увага! Пасольства не будзе займацца перакладам аніякіх дакументаў.

Праз адзін-два тыдні з Вамі звяжуцца супрацоўнікі Візавага аддзела Пасольства для таго, каб:

 прызначыць час для інтэрв'ю;
 пры неабходнасці праінфармаваць Вас пра тое, якімі дакументамі неабходна дапоўніць заяўку.

Усе заяўнікі, нават дзеці, павінны прыехаць на прызначанае інтэрв’ю. Вашы дакументы пракантралююць і з Вамі будзе праведзена інтэрв’ю.

Разгляд заяўкі ў Міграцыйнай службе

Поўная заяўка адпраўляецца ў Міграцыйную службу для далейшага разгляду і прыняцця рашэння. Ваш рэферэнт павінны запоўніць анкету, і ў некаторых выпадках Міграцыйная служба можа правесці з ім/ёй інтэрв’ю.

Калі рашэнне прынята, яно адпраўляецца рэферэнту і ў Пасольства. Калі рэферэнт мае даверанасць, то ён/яна праінфармуе Вас. 

Актуальны тэрмін разгляду заявак глядзіце на сайце Міграцыйнай службы.

У выпадку, калі рашэнне станоўчае, Вам неабходна атрымаць картку на від на жыхарства ў Пасольстве.

Атрыманне візы падчас чакання

Падчас чакання Вы можаце падаваць заяўку на візу (кароткі візіт) пасля таго, як вы падалі заяўку на від на жыхарства. Вы павінны, аднак, загадзя, да прыняцця рашэння па віду на жыхарства, пакінуць Швецыю. Калі Міграцыйная служба даведаецца пра тое, што Вы знаходзіцеся ў краіне на момант прыняцця рашэння, Вы рызыкуеце атрымаць адмову і быць дэпартаваным са Швецыі.

Якія дакументы патрэбныя?

Увага! Усе дакументы падаюцца асабіста або адпраўляюцца поштай ў двух экземплярах.

Анкета павінна запаўняцца па-шведску або па-англійску. Звярніце ўвагу на тое, што дакументы на рускай/беларускай мове павінны быць перакладзены на англійскую/шведскую мову. Увага! Пасольства не будзе займацца перакладам аніякіх дакументаў.

Не прыкладайце да ліста пашпарт, грошы або арыгіналы дакументаў (толькі копіі). Вазьміце з сабой усе неабходныя арыгінальныя дакументы і аплату на асабістае інтэрв’ю ў Візавым аддзеле ў Мінску.

Калі Вы замужам/жанаты або зарэгістраваны як партнёры (sambo) з асобай, якая пражывае ў Швецыі (тычыцца таксама суправаджаючых дзяцей), Вы павінны падаць:

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі;

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі для дзяцей да 18 год;

Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю;

 Анкету для мужа/жонкі/партнёра і суправаджаючых дзяцей;

 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў.

Для асоб, якія жанаты/замужам патрэбныя:

Пасведчанне аб заключэнні шлюбу і копія. Калі шлюб заключаны не на тэрыторыі Швецыі, то неабходны яго натарыяльна завераны пераклад на англійскую або шведскую мову;

Пасведчанне аб тым, што шлюб зарэгіставаны ў Вас на радзіме, у выпадку, калі шлюб быў зарэгістраваны ў Швецыі (штамп аб заключэнні шлюбу ў нацыянальным пашпарце);

Personbevis (выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі), так званы familjebevis для асобы ў Швецыі (сапраўдны на працягу трох месяцаў з моманту выдачы);
 
 Магчымае пасведчанне аб скасаванні шлюбу і копія;

Пашпарт і копія старонкі з асабістымі дадзенымі;

Консульскі збор (гл. тут

Для асоб у грамадзянскім шлюбе (sambo):

Пасведчанне, якое паказвае, што Вы і Ваш рэферэнт былі зарэгістраваны па адным адрасе, або выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі, якая паказвае, што Вы і Ваш рэферэнт пражывалі сумесна;
 
 Магчымае пасведчанне аб скасаванні шлюбу і копія;

Personbevis (выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі), так званы familjebevis для асобы ў Швецыі (сапраўдны на працягу трох месяцаў з моманту выдачы);

Пашпарт і копія старонкі з асабістымі дадзенымі;

Консульскі збор (гл. тут).

Для суправаджаючых дзяцей неабходна таксама:

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія;

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю.

Калі Вы плануеце ажаніцца/выйсці замуж або жыць грамадзянскім шлюбам з асобай, якая пражывае ў Швецыі (тычыцца таксама суправаджаючых дзяцей), то Вам неабходна падаць:

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі;

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі для дзяцей да 18 год;

Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю;

Анкету для асоб, што плануюць ажаніцца/выйсці замуж/зарэгістраваць грамадзянскі шлюб, і іх суправаджаючых дзяцей;

 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў.

А таксама:

Personbevis (выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі), так званы familjebevis для асобы ў Швецыі (сапраўдны на працягу трох месяцаў з моманту выдачы);

 Магчымае пасведчанне аб скасаванні шлюбу і копія;

Пашпарт і копія старонкі з асабістымі дадзенымі;

 Па жаданні: іншыя дакументы, якія могуць паказаць, што Вашы адносіны сур’ёзныя (напрыклад, фотаздымкі, электронныя лісты, тэлефонныя рахункі);

Консульскі збор (гл. тут).

Для суправаджаючых дзяцей таксама:

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія;

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю;

Калі Вам няма 18 год і Вы жадаеце ўз’яднацца з маці/бацькам у Швецыі:

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі для дзяцей да 18 год;

Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю;

Анкета для непаўналетняга дзіцяці з бацькам/маці ў Швецыі;

 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў.

А таксама:

Personbevis (выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі), так званы familjebevis для асобы ў Швецыі (сапраўдны на працягу трох месяцаў з моманту выдачы);

Пашпарт і копія старонкі з асабістымі дадзенымі;

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія;

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю;

Консульскі збор (гл. тут).

Калі Вы жадаеце пражываць у Швецыі разам з блізкім сваяком, з якім Вы вялі сумесную гаспадарку:

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі;

Заяўку на атрыманне дазволу на пражыванне ў Швецыі для дзяцей да 18 год;

Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю;

Анкета аб сумесным вядзенні гаспадаркі для заяўнікаў у шведскай замежнай установе;

 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў.

А таксама:

Пасведчанне аб сваяцтве і копія;

Personbevis (выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі), так званы familjebevis для асобы ў Швецыі (сапраўдны на працягу трох месяцаў з моманту выдачы);

Пашпарт і копія старонкі з асабістымі дадзенымі;

Іншыя дакументы, якія паказваюць, што вы вялі сумесную гаспадарку і мелі такія залежныя адносіны, што Вам цяжка жыць адзін без аднаго.

Для суправаджаючых дзяцей неабходна таксама:

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія;

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю.