Факты

Пасольства Швецыі ў Мінску
Вул. Рэвалюцыйная, 15
220030 Мінск

тэл: +375-17-226 55 40
па візавых пытаннях
адказваем:
панядзелак - пятніца
толькі з 14.00 да 17.00

факс: +375-17-226 55 43

эл. пошта: ambassaden.minsk
@foreign.ministry.se

візавы аддзел:
ambassaden.minsk-visum@foreign.ministry.se 

Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тэл: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket
@migrationsverket.se

 

Besöka Sverige / Visit Sweden

Службовы візіт

Віза для службовага візіту адкрываецца для асоб, якія накіроўваюцца ў дзелавыя паездкі, членаў афіцыйных дэлегацый, удзельнікаў навуковых, культурных і мастацкіх мерапрыемстваў; спартсменаў; журналістаў і шафёраў.

Заяўку можна падаваць не раней за тры месяца да пачатку запланаванай паездкі.

Асноўным патрабаваннем Пасольства з'яўляецца асабістая прысутнасць заяўніка пры падачы дакументаў. 

Для груп непаўналетніх дзяцей дапускаецца даверанасць. Яна павінна быць падпісаная бацькамі/апекунамі. Пры падачы дакументаў да заяўкі павінна прыкладацца копія пашпарта даверанай асобы.

Неабходныя дакументы:

2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў;

Запоўненая анкета, датаваная і падпісаная. Для кожнай асобы, якая плануе паездку ў Швецыю, павінна, незалежна ад узросту, падавацца асобная заяўка. Увага! Анкета павінна запаўняцца па-англійску або па-шведску;

 Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю. Павінна запаўняцца па-англійску або па-шведску;

Пашпарт, а таксама копіі пашпарта (усіх запоўненых старонак). Пашпарт павінны быць выдадзены на працягу 10 апошніх год і тэрмін яго дзеяння павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемай візы мінімум на тры месяца. У пашпарце павінны быць не менш за дзве пустыя візавыя старонкі;

Медыцынская страхоўка, якая пакрывае выдаткі не менш за 30.000 еўра і дзейнічае ва ўсіх Шэнгенскіх краінах. Страхоўка таксама можа быць забяспечана бокам, які запрашае. Пры аднаразовай паездцы неабходна прадставіць страхоўку на ўвесь перыяд знаходжання, а тэрмін яе дзеяння павінен пакрываць дадатковыя 15 дзён пасля візіту (т.з. "калідор"). Пры шматразовых выездах дастаткова застрахаваць толькі першую паездку. Копія страхоўкі прыкладаецца да заяўкі;

 Ліст з запрашэннем ад юрыдычнай асобы, які павінен змяшчаць:
- поўную назву і адрас юрыдычнай асобы, якая запрашае;
- імя і прозвішча, дату нараджэння, грамадзянства, нумар пашпарта або асабісты нумар, перыяд і мэта плануемай паездкі, а таксама колькасць прыездаў для запрошваемай асобы;
- хто бярэ на сябе выдаткі падчас знаходжання ў Швецыі;

Увага! Асоба, якая ў сваім запрашэнні пакідае несапраўдную інфармацыю або наўмысна не пакідае важныя дадзеныя, можа быць прысуджаная да штрафу або турмы (гл. 20 арт. 6 § 2 Закона аб замежных грамадзянах).

Пасведчанне аб рэгістрацыі (Registreringsbevis) прадпрыемства, якое дзейнічае ў ЕС, выдадзенае на працягу апошніх 6 месяцаў;

Суправаджальная асоба павінна мець уласнае запрашэнне альбо упамінацца ў запрашэнні галоўнага заяўніка. Неабходна мець копію запрашэння і пасведчання аб рэгістрацыі для кожнага заяўніка.

Дакументальнае пацверджанне наяўнасці дастатковых грашовых сродкаў для знаходжання ў краіне ў выглядзе выпіскі з банкаўскага рахунку, падарожных чэкаў і іх копій або гарантыйнага ліста ад беларускага прадпрыемства. 40 еўра/суткі лічацца мінімальнай сумай для знаходжання ў Шэнгене;

Даведка з месца працы на фірмовым бланку з пазначэннем імя, пасады, года прыёму на працу, а таксама заробку (за тры месяцы). Для асабістых прадпрымальнікаў - арыгінал і копія пасведчання асабістага прадпрымальніка і даведка з падатковай інспекцыі (аб суме выплачаных падаткаў або аб адсутнасці запазычанасці ў бюджэт). Для пенсіянераў - арыгінал і копія пенсіённага пасведчання;

Консульскі збор (гл. тут)

Наступныя дадатковыя дакументы неабходныя для некаторых заяўнікаў:

Для членаў афіцыйных дэлегацый:
- ліст ад адпаведнай дзяржаўнай установы ў Беларусі, які пацвярджае, што заяўнік з’яўляецца членам дэлегацыі (арыгінал);
- копія афіцыйнага запрашэння.

Для прафесійных шафёраў па міжнароднай перавозцы грузаў альбо асоб:
- запрашэнне са Швецыі;
- арыгінал і копія міжнародных вадзіцельскіх правоў для шафёраў грузавікоў;
- копія дамовы аб трансартных перавозках паміж шведскім і беларускім бокам;
- пісьмовая просьба ад нацыянальнага аб’яднання транспатных прадпрыемстваў БАМАП з пазначэннем мэты паездак, іх працягласці і частаты.

Для дзяцей да 18 год, што падарожнічаюць з абодвума бацькамі/апекунамі або з адным з бацькоў/апекуноў:
-
арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- даведка з месца вучобы.
 
Для дзяцей, якія падарожнічаюць самастойна або ў складзе арганізаванай групы дзяцей:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу на паездку ў Швецыю аднаго з бацькоў або апекуноў;
- копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі таго з бацькоў/апекуноў, які дае дазвол;
- даведка з месца вучобы;
- арыгінал і копія рашэння суда аб устанаўленні апякунства.

 Для студэнтаў: даведка з навучальнай установы;

Для замежных грамадзян: від на жыхарства ў Беларусі/беларуская віза, а таксама яго/яе копія.

Пасольства мае права запатрабаваць дадатковыя дакументы ў падтрымку мэты Вашага візіту.



ВІЗА ДЛЯ ДОЎГАГА ЗНАХОДЖАННЯ (віза “тыпу D”)

Віза “тыпу D” –  нацыянальная віза.

Віза “тыпу D” – гэта дазвол на знаходжанне больш чым 90 дзён на працягу шасці месяцаў, аднак не больш за адзін год (максімальна 365 дзён).

Асобы, чые заяўкі на візу “тыпу D” могуць быць разгледжаныя, – гэта, напрыклад, бацькі, якія наведваюць дзяцей у Швецыі і таму маюць неабходнасць знаходзіцца ў Швецыі больш за 90 дзён. Іншыя блізкія сваякі (муж/жонка/дзеці) грамадзян Швецыі, якія працуюць за мяжой і знаходзяцца ў Швецыі падчас адпачынку або часта падарожнічаюць па іншых прычынах, таксама маюць магчымасць атрымаць візу “тыпу D”. Іншыя катэгорыі, якіх тычыцца вышэйзгаданая інфармацыя, – гэта дзелавыя асобы, якія падарожнічаюць у Швецыю па важных тэрміновых справах. Дадзеная віза з’яўляецца шматразовай.

Віза “тыпу D” дае права на свабодныя перамяшчэнні ў Шэнгенскай зоне. Пад гэтым аецца на ўвазе магчымасць транзіту праз іншыя краіны Шэнгену, а таксама знаходжанне на тэрыторыі іншых краін Шэнгену не больш чым 90 дзён на працягу шасці месяцаў.

Неабходныя дакументы:

• 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў;

Заяўка на атрыманне нацыянальнай візы, датаваная і падпісаная. Для кожнай асобы, якая плануе паездку ў Швецыю, павінна, незалежна ад узросту, падавацца асобная заяўка. Увага! Анкета павінна запаўняцца па-англійску або па-шведску;

Дадатак да заяўкі - дадзеныя пра сям'ю. Павінна запаўняцца па-англійску або па-шведску.

Ліст з запрашэннем ад юрыдычнай асобы, які павінен змяшчаць:
- поўную назву і адрас юрыдычнай асобы, якая запрашае;
- імя і прозвішча, дату нараджэння, грамадзянства, нумар пашпарта або асабісты нумар, перыяд і мэта плануемай паездкі, а таксама колькасць прыездаў для запрошваемай асобы;
- абгрунтаванне неабходнасці атрымання нацыянальнай візы;
- хто бярэ на сябе выдаткі падчас знаходжання ў Швецыі;

Увага! Асоба, якая ў сваім запрашэнні пакідае несапраўдную інфармацыю або наўмысна не пакідае важныя дадзеныя, можа быць прысуджаная да штрафу або турмы (гл. 20 арт. 6 § 2 Закона аб замежных грамадзянах).

• Пасведчанне аб рэгістрацыі (Registreringsbevis) прадпрыемства, якое дзейнічае ў ЕС, выдадзенае на працягу апошніх 6 месяцаў;

Суправаджальная асоба павінна мець уласнае запрашэнне альбо упамінацца ў запрашэнні галоўнага заяўніка. Неабходна мець копію запрашэння і пасведчання аб рэгістрацыі для кожнага заяўніка.

Даведка з месца працы заяўніка на фірмовым бланку з пазначэннем імя, пасады, года прыёму на працу, а таксама заробку (мінімум за тры месяцы). Для асабістых прадпрымальнікаў - арыгінал і копія пасведчання асабістага прадпрымальніка і даведка з падатковай інспекцыі (аб суме выплачаных падаткаў або аб адсутнасці запазычанасці ў бюджэт). Для пенсіянераў - арыгінал і копія пенсіённага пасведчання;

• Дакументальнае пацверджанне (у выглядзе выпіскі з банкаўскага рахунку альбо падарожных чэкаў і іх копій) наяўнасці дастатковых грашовых сродкаў для знаходжання ў краіне;

Пашпарт, а таксама копіі пашпарта (усіх запоўненых старонак). Пашпарт павінны быць выдадзены на працягу 10 апошніх год і тэрмін яго дзеяння павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемай візы мінімум на тры месяца. У пашпарце павінны быць не менш за дзве пустыя візавыя старонкі;

Медыцынская страхоўка рэкамендуецца Пасольствам на перыяд знаходжання ў Швецыі;

Консульскі збор (гл. тут) 

Наступныя дадатковыя дакументы неабходныя для некаторых заяўнікаў:

Для членаў афіцыйных дэлегацый:
- ліст ад адпаведнай дзяржаўнай установы ў Беларусі, які пацвярджае, што заяўнік з’яўляецца членам дэлегацыі (арыгінал);
- копія афіцыйнага запрашэння.

Для прафесійных шафёраў па міжнароднай перавозцы грузаў альбо асоб:
- запрашэнне са Швецыі;
- арыгінал і копія міжнародных вадзіцельскіх правоў для шафёраў грузавікоў;
- копія дамовы аб трансартных перавозках паміж шведскім і беларускім бокам;
- пісьмовая просьба ад нацыянальнага аб’яднання транспатных прадпрыемстваў БАМАП з пазначэннем мэты паездак, іх працягласці і частаты.

Для дзяцей да 18 год, што падарожнічаюць з абодвума бацькамі/апекунамі або з адным з бацькоў/апекуноў:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- даведка з месца вучобы.
 
Для дзяцей, якія падарожнічаюць самастойна або ў складзе арганізаванай групы дзяцей:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу на паездку ў Швецыю аднаго з бацькоў або апекуноў;
- копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі таго з бацькоў/апекуноў, які дае дазвол;
- даведка з месца вучобы;
- арыгінал і копія рашэння суда аб устанаўленні апякунства.

Для студэнтаў: даведка з навучальнай установы;

Для замежных грамадзян: від на жыхарства ў Беларусі/беларуская віза, а таксама яго/яе копія.

Пасольства мае права запатрабаваць дадатковыя дакументы ў падтрымку мэты Вашага візіту.