Факты

Пасольства Швецыі ў Мінску
Вул. Рэвалюцыйная, 15
220030 Мінск

тэл: +375-17-226 55 40
па візавых пытаннях
адказваем:
панядзелак - пятніца
толькі з 14.00 да 17.00

факс: +375 17 226 55 43

эл. пошта: ambassaden.minsk
@foreign.ministry.se

візавы аддзел:
ambassaden.minsk-visum@foreign.ministry.se

Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тэл: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket
@migrationsverket.se

 

Besöka Sverige / Visit Sweden

Tурыстычны візіт

Пасольства Швецыі ў Мінску прымае заяўкі на атрыманне Шэнгенскай візы ў Швецыю ад грамадзян Беларусі, а таксама грамадзян іншых краін, якія законна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Грамадзяне трэціх краін, якія законна знаходзяцца ў Беларусі, але не маюць віда на жыхарства, могуць падаваць дакументы на атрыманне дазволу на паездку ў шэнгенскія краіны ў Пасольстве Швецыі ў Мінску ў тым выпадку, калі яны пададуць абаснаваную заяўку.

Шэнгенская віза дае магчымасць грамадзянам трэціх краін падарожнічаць паміж наступнымі краінамі: Швецыя, Нарвегія, Фінляндыя, Данія, Ісландыя, Францыя, Германія, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Бельгія, Люксембург, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Грэцыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Мальта, Славенія, Аўстрыя, Недэрланды, Ліхтэнштэйн, а таксама Швейцарыя.

Шэнгенская віза азначае дазвол на кароткі візіт у Швецыю/Шэнгенскія краіны. Агульны тэрмін знаходжання ў Шэнгенскай зоне не павінны перавышаць 90 дзён на працягу шасці месяцаў. Калі Вы жадаеце застацца на даўжэйшы тэрмін, Вам неабходна падаць заяўку на від на жыхарства або на візу для доўгага знаходжання, так званую візу “тыпу D”.

Заяўку на атрыманне Шэнгенскай візы неабходна падаваць у Пасольстве Швецыі ў Мінску ў тым выпадку, калі Швецыя з’яўляецца асноўным пунктам назначэння паездкі або першай краінай уезду ў Шэнген.

Заяўку можна падаваць не раней за тры месяца да пачатку запланаванай паездкі.

Асноўным патрабаваннем Пасольства з'яўляецца асабістая прысутнасць заяўніка пры падачы дакументаў.
Для груп непаўналетніх дзяцей дапускаецца даверанасць. Яна павінна быць падпісаная бацькамі/апекунамі. Пры падачы дакументаў даверанай асобай да заяўкі павінна прыкладацца копія яе пашпарта
.

Неабходныя дакументы:

2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў;

Запоўненая анкета, датаваная і падпісаная. Для кожнай асобы, якая плануе паездку ў Швецыю, павінна, незалежна ад узросту, падавацца асобная заяўка. Увага! Анкета павінна запаўняцца па-англійску або па-шведску;

Дадатак да анкеты - дадзеныя пра сям'ю. Павінна запаўняцца па-англійску або па-шведску.

Пашпарт, а таксама копіі пашпарта (усіх запоўненых старонак). Пашпарт павінны быць выдадзены на працягу 10 апошніх год і тэрмін яго дзеяння павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемай візы мінімум на тры месяца. У пашпарце павінны быць не менш за дзве пустыя візавыя старонкі;

Забраніраваныя білеты ў абодва бакі, а таксама іх копія;

 Для індывідуальных турыстаў, якія збіраюцца падарожнічаць на ўласным транспарце, - вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля і поліс "Зялёная карта", а таксама іх копіі.

Забраніраваны гатэль і копія броні;

Даведка з месца працы на фірмовым бланку з пазначэннем імя, пасады, года прыёму на працу, а таксама заробку (мінімум за тры месяцы). Для асабістых прадпрымальнікаў - арыгінал і копія пасведчання асабістага прадпрымальніка і даведка з падатковай інспекцыі (аб суме выплачаных падаткаў або аб адсутнасці запазычанасці ў бюджэт). Для пенсіянераў - арыгінал і копія пенсіённага пасведчання;

 Дакументальнае пацверджанне (у выглядзе выпіскі з банкаўскага рахунку альбо падарожных чэкаў і іх копій) наяўнасці дастатковых грашовых сродкаў для знаходжання ў краіне (40 еўра/суткі лічацца мінімальнай суммай для знаходжання ў Шэнгене);

Медыцынская страхоўка, якая пакрывае выдаткі не менш за 30.000 еўра і дзейнічае ва ўсіх Шэнгенскіх краінах. Пры аднаразовым візіце тэрмін дзеяння стахоўкі павінны пакрываць дадатковыя 15 дзён пасля паездкі (т.з. “калідор”);

Консульскі збор (гл. тут) .

Наступныя дадатковыя дакументы неабходныя для некаторых заяўнікаў:

Для замежных грамадзян: від на жыхарства ў Беларусі/беларуская віза, а таксама яго/яе копія;
 
Для студэнтаў: адпаведная даведка з месца вучобы;

Для дзяцей да 18 год, што падарожнічаюць з абодвума бацькамі/апекунамі або з адным з бацькоў/апекуноў:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- даведка з месца вучобы.

Для дзяцей, якія падарожнічаюць самастойна або ў складзе арганізаванай групы дзяцей:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу на паездку ў Швецыю аднаго з бацькоў або апекуноў;
- копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі таго з бацькоў/апекуноў, які дае дазвол;
- даведка з месца вучобы;
- арыгінал і копія рашэння суда аб устанаўленні апякунства.

Пасольства мае права запатрабаваць дадатковыя дакументы ў падтрымку мэты Вашага візіту.