Факты

Пасольства Швецыі ў Мінску
Вул. Рэвалюцыйная, 15
220030 Мінск

тэл: +375-17-226 55 40
па візавых пытаннях
адказваем:
панядзелак-пятніца
толькі з 14.00 да 17.00

факс: +375 17 226 55 43

эл. пошта: ambassaden.minsk
@foreign.ministry.se

візавы аддзел:
ambassaden.minsk-visum@foreign.ministry.se 

Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тэл: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket
@migrationsverket.se


- Заяўка на дазвол на працу для асоб, якія знаходзяцца за межамі Швецыі (шв)
- Заяўка на дазвол на працу для асоб, якія знаходзяцца за межамі Швецыі (анг)

- Запрашэнне на працу (шв)
- Спіс - дадатак да Запрашэння на працу (шв)

- Заяўка на дазвол на працу для au-pair (шв)
- Заяўка на дазвол на працу для au-pair (анг)

- Заяўка на атрыманне дазволу для суправаджальных асоб (шв)
- Заяўка на атрыманне дазволу для суправаджальных асоб (анг)

Найбольш частыя пытанні пра картку на від на жыхарства (па-англійску)

Найбольш частыя пытанні пра картку на від на жыхарства (па-шведску)

Arbeta & bo i Sverige / Work & Live in Sweden

Заяўка на дазвол на працу

Са снежня 2008 года пачалі дзейнічаць новыя правілы ў адносінах працоўнай міграцыі для палягчэння працадаўцам у Швецыі найму працоўнай сілы з краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЕС. Зыходным пунктам з’яўляецца тое, што кожны асобны працадаўца вырашае, ці можа быць нанята на працу асоба з так званай трэцяй краіны.

Асобы, якія жадаюць працаваць у Швецыі на шведскім прадпрыемстве ў якасці наймітаў, рабочых, артыстаў, спартсменаў або трэнераў, а таксма au-pair, павінны мець дазвол на працу. Тыя, хто жадаюць працаваць больш за тры месяцы, павінны таксама атрымаць від на жыхарства.  Для працы менш за тры месяцы неабходна віза і дазвол на працу. Дазволы павінны быць атрыманы да ўезду ў краіну.

УВАГА!

20 траўня былі ўведзены змены ў парадак афармлення віда на жыхарства і дазволу на працу.

Заяўнікі са станоўчым рашэннем будуць атрымліваць картку на від на жыхарства (Uppehållstillståndskort).

Усе краіны ЕС павінны ўвесці карткі дадзенага тыпу з 20 траўня 2011 года. Карткі заменяць папяровы варыянт віда на жыхарства, які раней уклейваўся ў пашпарт. Яны прадугледжваюць той жа стандарт бяспекі, што і пашпарт. У картках маецца чып з біяметрычнымі дадзенымі – фотаздымкам, адбіткамі двух пальцаў і подпісам уласніка. Фотаздымкі і адбіткі пальцаў не будуць захоўвацца ў аніякім рэестры, але будуць чытацца толькі з дапамогай чыпа.

Дадзеная карта выпускаецца Міграцыйнай службай Швецыі і выдаецца Пасольствам Швецыі ў Мінску.

Пры праходжанні пашпартнага кантролю неабходна будзе прад’яўляць і пашпарт, і карту на від на жыхарства.  
 
Папяровы варыянт будзе з цягам часу поўнасцю заменены на карткі на від на жыхарства да траўня 2015 года. Да гэтай даты папяровыя віды на жыхарства будуць дзейнічаць да таго тэрміна, які на іх пазначаны.

Для атрымання карткі на від на жыхарства заяўнікам будзе неабходна звярнуцца ў Пасольства для таго, каб пакінуць свае біяметрычныя дадзеныя (фотаздымак на фотастанцыі Пасольства і адбіткі пальцаў).

Прыём заяўнікаў па гэтым пытанні адбываецца па серадах з 9 да 13 гадзін раніцы па папярэднім запісе.

Пры сабе Вы павінны мець пашпарт, або іншы дакумент, які пацвярджае Вашу асобу.

Тэрмін выраблення і дастаўкі карткі складае каля 2-3 тыдняў.

У сувязі з гэтымі зменамі перанос віда на жыхарства пры замене старога пашпарта на новы больш немагчымы.

Пасольства раіць заяўнікам, якія маюць від на жыхарства і збіраюцца прыехаць у Беларусь для замены пашпарта, загадзя, да ад’езду са Швецыі, звярнуцца ў бліжэйшы аддзел Міграцыйнай службы для афармлення карткі.

У выпадку страты карткі на тэрыторыі Беларусі, Вам неабходна будзе звярнуцца ў Пасольства Швецыі для атрымання новай. Для гэтага неабходна будзе ізноў пакінуць свае біяметрычныя дадзеныя і дачакацца дастаўкі новай карткі са Швецыі. Абавязкова трэба будзе прад'явіць даведку з міліцыі пра страту карткі на від на жыхарства і яе пераклад на англійскую/шведскую мову.

Калі картка была страчана ў Швецыі або на тэрыторыі ЕС, звяртайцеся ў бліжэйшае да Вас аддзяленне Міграцыйнай службы.

Чытайце больш інфармацыі па-англійску тут.

Электронныя заяўкі на дазвол на працу

Заяўку на від на жыхарства і дазвол на працу прасцей за ўсё зрабіць у электронным выглядзе праз сайт Міграцыйнай службы.

Заяўку на дазвол на працу можна падаць і ў Пасольстве Швецыі ў Мінску ў папяровым выглядзе. Рашэнне па Вашай справе будзе аднак прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі. Час разгяду заяўкі ў гэтым выпадку даўжэйшы за час разгляжу пры электроннай заяўцы.

Актуальныя тэрміны разгляду заявак глядзіце на сайце Міграцыйнай службы.

Новая паслуга дае магчымасць кантраляваць статус сваёй заяўкі праз Інтэрнет.

Цяпер Вы маеце магчымасць самастойна кантраляваць статус Вашай заяўкі. Для гэтага Вам неабходна ўвесці нумар Вашай справы ў поле на сайце Міграцыйнай службы. Паслуга, аднак, абмежаваная і ахоплівае толькі тыя рашэнні, што былі прынятыя на працягу 14 апошніх дзён. Абнаўленне інфармацыі адбываецца штодзённа.

Консульскія зборы размешчаныя тут. 

 

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах

Звярніце ўвагу на тое, што дакументы на рускай/беларускай мове павінны быць перакладзены на англійскую/шведскую мову. Пасольства не будзе займацца перакладам аніякіх дакументаў.

Насупныя дакументы неабходныя для атрымання дазволу на працу:

 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 45 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў;

 Запоўненая Анкета – заяўка на дазвол на працу для асоб, якія знаходзяцца за межамі Швецыі;
 
Запрашэнне на працу. Запаўняецца работадаўцам, які павінны адправіць яго Вам. Запрашэнне прыкладваецца да анкеты. Ваш работадаўца павінны гарантаваць Вам заробак, страхоўку і іншыя ўмовы найму, якія адпавядаюць па меншай меры калектыўнаму пагадненню або існуючай у Швецыі практыцы для дадзенай прафесіі або галіны. Вам таксама павінны забяспечыць жыллё ў Швецыі;
 
Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага дазволу на працу па меншай меры на тры месяцы;

Консульскі збор (гл. тут)  

Дазвол на працу для артыстаў

Спевакі, музыканты, танцоры, артысты цырка і суправаджаючныя тэхнічныя работнікі адносяцца да дадзеная катэгорыі, для якой патрэбны дазвол на працу.

Артысты, якія часова ўдзельнічаюць у радыё- або тэлеперадачах Sveriges Radio AB, Sveriges Television AB Sveriges, Utbildningsradio AB або Nordisk Television AB, з’яўляюцца выключэннем з патрабавання аб дазволе на працу.

Артыстам, тэхнічным работнікам і іншаму персаналу, які іх суправаджае і будзе часова працаваць у Швецыі не больш за чатырнаццаць дзён на працягу дванаццаці месяцаў, дазвол на працу не патрэбны. Перадумовай з’яўляецца наяўнасць запрашэння ад прызнанага арганізатара, які зарэгістраваны ў Міграцыйнай службе.

Заяўка павінна дапаўняцца наступнымі дакументамі:

Запрашэнне на працу;

Кантракт з арганізатарам у Швецыі, які павінны быць падпісаны абодвума бакамі;

Ваш работадаўца павінны адправіць запрашэнне на працу і кантракт Вам. Яны павінны прыкладацца да заяўкі.

Дазвол на працу для спартсменаў і трэнераў

Толькі прафесійныя спартсмены/трэнеры могуць атрымаць дазвол на працу.

Заяўка павінна быць дапоўнена наступнай інфармацыяй:

 Работадаўца – клуб – павінны гарантаваць Вам заробак не менш за 13 900 шведскіх крон на месяц без выліку падаткаў;
 Вы павінны мець намер пакінуць Швецыю па заканчэнні дзеяння кантракта.

Выключэнне: Прафесійны спартсмен або функцыянер можа наведаць Швецыю для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах на тэрмін не больш за тры месяцы на працягу года без дазволу на працу.

Дазвол на працу для au-pair

Вам павінна быць паміж 18 і 30 гадамі і Вы павінны мець выразны інтарэс да або карысць ад вывучэння шведскай мовы. Мэтай знаходжання ў Швецыі павінна быць набыццё міжнароднага вопыту і магчымасцяў вывучаць мову і культуру краіны.

Дазвол для сваякоў au-pair не выдаецца.

Заяўка павінна дапаўняцца наступнымі дакументамі:

Анкета для au-pair;

 Пісьмовае запрашэнне ад сям’і ў Швецыі. З яго павінна быць ясна, што Вы будзеце працаваць па доме не больш за 25 гадзін на тыдзень, што Вам гарантаваныя бясплатны пакой і харчаванне, а таксама заробак не менш за 3500 крон на месяц;
 
Personbevis (familjebevis) - выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі - рэферэнта;

Даведка са шведскай навучальнай установы аб тым, што Вы залічаны на курсы па вывучэнню шведскай мовы.

Дазвол на працу для сезоннай працы (збор ягад і фруктаў)

Глядзіце інфармацыю на сайце Міграцыйнай службы.

Суправаджальныя асобы

Муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 21 года таго, хто атрымаў дазвол на працу, могуць атрымаць від на жыхарства на той жа перыяд, што і дазвол на працу асноўнага заяўніка. Муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка) таксама могуць атрымаць дазвол на працу без неабходнасці прад’яўляць запрашэнне на працу у тым выпадку, калі асноўны заяўнік атрымаў від на жыхарства больш як на шэсць месяцаў.

Заяўка павінна падавацца ў двух экземплярах і дапаўняцца наступнымі дакументамі:

Заяўка на атрыманне дазволу для членаў сям’і наёмных работнікаў/навуковых даследчыкаў/спартсменаў/прыватных прадпрымальнікаў;
 
Копія запрашэння на працу асноўнага заяўніка/ліст ад работадаўцы з пазначэннем імя суправаджальнай асобы;

 Пасведчанне аб заключэнні шлюбу і яго копія;

Копія пашпарта - старонкі з асабістымі дадзенымі;

 Для дзяцей да 18 год патрабуецца:
- арыгінал і копія Пасведчання аб нараджэнні,
- а таксама арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на выезд дзіцяці ў Швецыю.