Факты

Пасольства Швецыі ў Мінску
Вул. Рэвалюцыйная, 15
220030 Мінск

тэл: +375-17-226 55 40
па візавых пытаннях
адказваем:

панядзелак - пятніца
толькі з 14.00 да 17.00

факс: +375 17 226 55 43

эл. пошта: ambassaden.minsk
@foreign.ministry.se

візавы аддзел:
ambassaden.minsk-visum@foreign.ministry.se

Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тэл: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket
@migrationsverket.se

Besöka Sverige / Visit Sweden

Віза для візіту ў Швецыю

Пасольства Швецыі ў Мінску прымае заяўкі на атрыманне Шэнгенскай візы ў Швецыю ад грамадзян Беларусі, а таксама грамадзян іншых краін, якія законна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Грамадзяне трэціх краін, якія законна знаходзяцца ў Беларусі, але не маюць віда на жыхарства, могуць падаваць дакументы на атрыманне дазволу на паездку ў шэнгенскія краіны ў Пасольстве Швецыі ў Мінску ў тым выпадку, калі яны пададуць абаснаваную заяўку. Мы таксама прымаем заяўкі на атрыманне дазволу на працу і віда на жыхарства.

Асноўным патрабаваннем Пасольства з'яўляецца асабістая прысутнасць заяўніка пры падачы дакументаў.

Калі Вы жадаеце, каб іншая асоба атрымала Ваш пашпарт разам з рашэннем па візе, Вы павінны падаць даверанасць на атрыманне пашпарта разам з заяўкай на візу. Даверанасць павінна змяшчаць інфармацыю пра тое, які пашпарт павінны быць забраны (імя ўладальніка, нумар пашпарта, дату і подпіс), а таксама інфармацыю пра тое, хто будзе забіраць пашпарт (імя, дата нараджэння і нумар пашпарта).

Да даверанасці павінна прыкладацца копія пашпарта даверанай асобы.

Даверанасць на атрыманне пашпарта, пададзеная пазней, прымацца не будзе.

Бланк даверанасці пры неабходнасці можна знайсці на нашым сайце або атрымаць непасрэдна ў Пасольстве.

Звярніце ўвагу на тое, што пашпарт заяўніка павінны быць выдадзены на працягу 10 апошніх год і тэрмін яго дзеяння павінны перавышаць тэрмін дзеяння візы мінімум на тры месяца.

Заяўку можна падаваць не раней за тры месяца да пачатку запланаванай паездкі. 

Рэжым працы Візавага аддзела:

Пасольства Швецыі ў Мінску адчынена для прыёму заявак:

панядзелак – аўторак, чацвер – пятніца: 09.00 – 13.00. Па серадах зачынена.

Выдача пашпартоў і віз адбываецца:
панядзелак – аўторак, чацвер – пятніца: 09.00 – 13.00 / 14.00 – 17.00. Па серадах зачынена.

Візавы аддзел адказвае на пытанні па тэлефоне ў працоўныя дні толькі з 14.00 да 17.00.
 
Тэрмін разгляду заявак: 7 працоўных дзён (да 30 дзён у асобных выпадках).
 
Увага! Пасольства не прымае запрашэнні ў падтрымку заявак непасрэдна ў Пасольства. Запрашэнні, а таксама ўсе астатнія дакументы павінны падавацца ў Пасольства разам з заяўкай на візу. Пасольства дапускае прад’яўленне гэтых дакументаў у выглядзе факсавых або адсканіраванных копій.
 
Выберыце тып візы для заяўкі:

Tурыстычны візіт
 
Службовы візіт
 
Прыватны візіт

Увага! Перанос візы ў новы пашпарт немагчымы. У выпадку страты або замены пашпарта неабходна падаць новую заяўку на атрыманне візы.