Exportrådet / Swedish Trade Council

Факты

Шведскі гандлёвы савет у Літве
Business Center EUROPA
Konstitucijos av. 7 (floor XII)
LT-09308
Vilnius 

Тэл + 370 5 212 61 55 
Факс + 370 5 212 66 97
E-mail: litauen@swedishtrade.se

Адчынена: панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00 (шведскі час).

Агенцтва па інвестыцыях у шведскую эканоміку (Invest Sweden)

Паштовы адрас:
Box 90
101 21 Stockholm

Адрас для наведванняў:
World Trade Center
Klarabergsviadukten 70 B6

Telefon: +46 8 402 78 00
Fax: +46 8 402 78 78
E-post: info@investsweden.se

Шведскае партнёрства (Swedpartnership)

Шведскі фонд International AB
P.O. Box 3286
Sveavägen 24-26
103 65 Stockholm
Тэл: +46 8 725 98 85
Факс: +46 8 20 30 93
info@swedfund.se


 

Handel / Business

Гандаль і інвестыцыі ў Беларусі

Шведскі гандлёвы савет (Swedish Trade Council)

Шведскі гандлёвы савет у Літве дапамагае тым шведскім прадпрыемствам, якія хочуць усталявацца ў Беларусі ці пашырыць сваю дзейнасць на Беларусь. Дзейнасць офіса ў Вільні з 2007 года распаўсюджваецца і на беларускі рынак.

Шведскі гандлёвы савет акажа вам дапамогу на любой стадыі планаванага супрацоўніцтва з Беларуссю: ад вырашэння першапачатковых пытанняў да практычнай дапамогі па ўсталяванні вашага прадпрыемства. Шведскі гандлёвы савет, у рамках кансультатыўнай дзейнасці, дапамагае шведскім прадпрыемствам у аналітычнай і практычнай працы перад, падчас і пасля ўсталявання ў Беларусі.

Чытайце больш пра тое, што Гандлёвы савет можа зрабіць для Вас, на старонцы Нашы паслугі ў Беларусі.

Агенцтва па інвестыцыях у шведскую эканоміку  (Invest Sweden)

Агенцтва па інвестыцыях у шведскую эканоміку – орган Міністэрства замежных спраў Швецыі, асноўная мэта якога – прыцягненне замежных інвестыцый у Швецыю. Гэта дзейнасць ажыццяўляецца непасрэдна праз кантакты і кансультацыі з патэнцыйнымі інвестарамі і апасродкавана шляхам павышэння цікавасці да Швецыі як краіны для патэнцыйнага інвеставання.

Шведскі фонд (Swedfund)

Шведскі фонд прадстаўляе рызыковы капітал і інфармацыю для інвестараў, у тым ліку ва Усходняй Еўропе. Інвеставанне ажыццяўляецца супольна са стратэгічнымі партнёрамі – у першую чаргу, шведскімі прадпрыемствамі, якія імкнуцца выйсці на новы рынак ці пашырыць поле дзейнасці.

Шведскае партнёрства (Swedpartnership)

Swedpartnership - гэта адна з праграм Шведскага фонда, якая прапануе фінансавую падтрымку шведскім малым і сярэднім прадпрыемствам для інвестыцый, абмену вопытам і закупкі абсталявання у сувязі з адкрыццём бізнеса ў, сярод іншага, краінах Усходняй Еўропы.

Шведскія гандлёвы палаты – гэта рэгіянальныя прамысловыя арганізацыі, адкрытыя для любых прадпрыемстваў. Галоўная задача гандлёвых палат – спрыяць стварэнню добрых умоў для прамысловасці ва ўласным рэгіёне з мэтай яе развіцця і пашырэння гандлю з іншымі краінамі.

Бізнес-партал Беларускі бізнес (на англійскай і рускай мовых) прапануе інфармацыю па бізнес-клімату ў краіне.