Візіт быў падрыхтаваны Дэлегацыяй Еўрапейскай місіі ў Беларусі сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Камітэта абаронцаў грамадзянскіх правоў, Міжнароднага камітэта абароны журналістаў, Дацкага саюза журналістаў, інстытута “Адкрытае грамадства” і UNESCO, якія сустрэліся з прадстаўнікамі розных журналісцкіх арганізацый, а таксама беларускімі ўладамі з мэтай даць ацэнку сітуацыі са СМІ, свабодай прэсы, свабодай слова і доступам да інфармацыі ў Беларусі. Напрыканцы візіту была падрыхтавана сумесная заява.