26 верасня 2009 г. у Мінску адбудзецца Еўрапейскі дзень моў. Яго арганізатарамі выступаюць Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскі Інстытут, Цэнтр шведскіх даследаванняў, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, кінатэатр “Цэнтральны”, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску. Еўрапейскі дзень моў праводзіцца ў кінатэатры “Цэнтральны” па адрасе: праспект Незалежнасці, 13. Сёлета будуць прадэманстраваныя 5 еўрапейскіх кінастужак на мове арыгіналу з беларускімі і рускімі субтытрамі, сярод якіх і шведскі фільм "Падарожжа Ніны" рэжысёра Лены Айнхорн, паказ якога адбудзецца 26 верасня ў 18:30.