Навіны

Sep 17 2009

Рэакцыя Швецыі як старшыні Еўрапейскага Саюза на дэманстрацыю ў Мінску 16 верасня

Swedish Presidency of the European Union
16 верасня ў Мінску адбылася мірная дэманстрацыя, прысвечаная 10-ай гадавіне са дня знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Швецыя, якая выконвае абавязкі старшыні Еўрасаюза, негатыўна адрэагавала на падаўленне гэтай дэманстрацыі беларускімі ўладамі.

Швецыя як краіна-старшыня Еўрасаюза настойвае, каб беларускія ўлады ўстрымліваліся ад ужывання сілы ў дачыненні мірных дэманстрантаў і гарантавалі, што прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі змогуць выконваць свае абавязкі бесперашкодна.

Мы заклікаем Беларусь імкнуцца да  дэмакратыі і павагі  да правоў чалавека.

Поўны тэкст заявы можна прачытаць па-англійску тут.

Больш навінаў

  • Nov 17 2009 Міністры замежных спраў ЕС выносяць рашэнне па Беларусі
    На сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС - GAERC – у Бруселі 17 лістапада быў зроблены шэраг высноў па Беларусі. Згодна з імі мараторый на візавыя санкцыі ў адносінах да часткі беларускага кіраўніцтва будзе адтэрмінаваны, як і самі санкцыі, да кастрычніка 2010 года.
  • Nov 17 2009 Дзмітры Плакс, "Кніга як арт-аб'ект"
    27 лістапада (пятніца) у 20.00 у кнігарні "Ў" Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзентаваць свой новы зборнік "ОМ". Кніга выйшла ў свет у Швецыі накладам у 9 напісаных ад рукі экзэмпляраў. Да таго ж кожны з іх - усяго толькі частка (1/9) кнігі. "ОМ" быў выстаўлены на інтэрнет-аўкцыён з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце - амаль што задарма.
  • Nov 17 2009 Шведскі харэограф прыме ўдзел у танцавальным фестывалі
    21 лістапада 2009 года на гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю танцаў у Віцебску шведскі харэограф Марыка Хедэмір прадставіць свой танцавальна-тэатральны эцюд "Minutes 2.0” для нетрадыцыйных тэатральных сцэн. Эцюд выконваюць танцоры Еры Педэрсэн і Ёзэфіна Грэй.
  • Nov 13 2009 Шведскія фільмы на кінафестывалі “Лістапад 2009”
    14 лістапада ў Мінску адкрываецца штогадовы кінафестываль “Лістапад”. Сёлета Швецыя бярэ ў ім удзел з мастацкім фільмам Яна Труэля “Вечныя імгненні Марыі Ларсан” і дакументальнай стужкай “Андэрс і Гары” Осы Бланк і Ёхана Пальмгрэна.
  • Nov 12 2009 Мастацкая выстава “Ілюзія, фальсіфікацыя і рэчаіснасць” у Мінску
    13 лістапада ў 17:00 у галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца адкрыццё выставы “Ілюзія, фальсіфікацыя і рэчаіснасць”.
  • Nov 3 2009 Заява Еўрапейскага Саюза па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь
    29 кастрычніка ў Вене на чарговым паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ была зроблена заява Еўрасаюза па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь. Поўны тэкст заявы прыводзіцца ніжэй.
  • Oct 8 2009 Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры за 2009 год
    Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры за 2009 год была прысуджана нямецкай аўтарцы Герце Мюлер.
  • Oct 7 2009 Прадстаўнікі “Open Trade Gate Sweden” і Гандлёвай палаты Швецыі наведваюць 6-8 кастрычніка Беларусь
    З мэтай паспрыяць развіццю гандлю і магчымасцяў вядзення бізнесу паміж Швецыяй і Беларуссю 6-8 кастрычніка Мінск наведвае шведская дэлегацыя “Open Trade Gate” і Гандлёвай палаты.
  • Oct 2 2009 Сустрэча прадстаўнікоў “тройкі” Еўрасаюза з міністрам юстыцыі
    Сёння, 2 кастрычніка, па ініцыятыве шведскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе адбылася сустрэча з міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктарам Галаванавым.
  • Sep 30 2009 Міжнародная журналісцкая дэлегацыя наведала Беларусь
    У перыяд з 20 па 24 верасня Мінск наведала Міжнародная журналісцкая дэлегацыя.
  • Sep 17 2009 Беларуская дэлегацыя наведала Стакгольм
    У пятніцу, 18 верасня, восем прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці завершылі свой візіт у Швецыю, куды былі запрошаны фундацыяй Ярла Яльмарсана.
  • Sep 17 2009 Еўрапейскі дзень моў у Мінску
    Па ініцыятыве Савета Еўропы штогод, пачынаючы з 2001 г., 26 верасня святкуецца Еўрапейскі дзень моў. Яго мэтай з’яўляецца спрыянне моўнай разнастайнасці, якая адыгрывае ключавую ролю ва ўзаемаразуменні паміж народамі і захаванні іх культурнай спадчыны.
  • Sep 16 2009 Візіт у Беларусь Паўночнага савета
    Дэлегацыя Паўночнага савета на чале з яго прэзідэнтам, сябрам шведскага парламента Сінікай Булін наведала Беларусь 10-12 верасня.
  • Sep 11 2009 Візіт Міграцыйнай місіі Еўрапейскага Саюза ў Беларусь
    З 7 па 9 верасня адбыўся першы візіт Міграцыйнай місіі Еўрапейскага Саюза ў Беларусь. Візіт быў арганізаваны прадстаўніцтвам Камісіі ЕС у Мінску і пасольствам Швецыі як краіны-старшыні Еўрасаюза.
  • Aug 17 2009 Танцавальная пастаноўка “Каралі, каралевы і іншыя тузы”.
    “Лава-данспрадакшан” у супрацоўніцтве з “Галерэяй” (Гродна), “Патокамі” (Днепрапятроўск, Украіна) і “ADDM” (Кішынёў, Малдова) падрыхтавалі праект, у якім танцоры/харэографы з 3-х розных краін і харэограф са Швецыі супрацоўнічалі разам ў стварэнні новай танцавальнай пастаноўкі для дзяцей.
  • Aug 17 2009 Навукова-адукацыйны семінар па ўстойлівым развіцці - супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне.
    Праграма абменаў Шведскага інстытута па праблемах Балтыйскага рэгіёна (праграма Вісбю) запрашае на семінар “Навука і адукацыя на службе ўстойлівага развіцця – супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне”, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 16-17 лістапада 2009 года. Семінар арганізуецца супольна з Санкт-Пецярбургскім універсітэтам архітэктуры і інжынернага будаўніцтва.
  • Jul 31 2009 Беларускія дзеці паедуць на аздараўленне ў Швецыю
    Паміж шведскім і беларускім урадамі заключана пагадненне пра ўмовы аздараўлення непаўналетніх беларускіх грамадзян у Швецыі.
  • Jul 31 2009 Заява ЕС па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі
    ЕС сёння зрабіла заяву ў Пастаянным савеце АБСЕ ў Вене з нагоды таго, што нядаўна судом у Беларусі было прыведзена ў дзеянне яшчэ адно смяротнае пакаранне. ЕС заклікае Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне і ў якасці першага крока ўвесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў.
  • Jul 27 2009 Сустрэча “тройкі” міністраў Еўрасаюза і Беларусі ў Бруселі
    Заўтра, 28 ліпеня, у Бруселі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза адбудзецца сустрэча міністэрскай “тройкі” Еўрасаюз-Беларусь. З еўрапейскага боку ў сустрэчы возьмуць удзел міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, камісар ЕС па знешніх сувязях Беніта Фэрэра Вальднер і вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, беларускі бок будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.
  • Jul 24 2009 Міністр замежных спраў Швецыі падкрэслівае стратэгічнае значэнне Усходняга партнёрства
    21 ліпеня ў Бруселі міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт прэзентаваў Камітэту замежных спраў Еўрапарламента праграму Шведскага старшынства ў ЕС.
  • Jul 16 2009 Заява Еўрасаюза ў Пастаянным савеце АБСЕ па сітуацыі ў Беларусі
    Сёння, 16 ліпеня, у Вене, на паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ, па выніках справаздачы кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску была зроблена заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. Ніжэй прыводзяцца вытрымкі з гэтай заявы.
  • Jul 2 2009 Пасольства не працуе на Нацыянальны дзень РБ 3 ліпеня 2009 года
    З нагоды Дня незалежнасці РБ 3 ліпеня Пасольства Швецыі ў гэты дзень будзе зачынена.
  • Jun 24 2009 Прэзентавана рабочая Праграма шведскага старшынства ў Еўрасаюзе
    “Еўрапейскі Саюз стаіць на парозе вырашальнага часу. Разам мы павінны справіцца з эканамічным крызісам і беспрацоўем, а таксама аб’яднаць свет для барацьбы са змяненнямі клімату. Шведскае старшынства прымае гэтыя выклікі.” Прэм’ер-міністр Швецыі Фрэдрык Райнфельд, 23 чэрвеня 2009 года.
  • Jun 24 2009 У Пасольства праблемы з электроннай поштай
    На цяперашні час з Пасольствам немагчыма звязацца па электронным адрасе ambassaden.minsk@foreign.ministry.se.
  • Jun 13 2009 Пасольства не працуе на Іванаў дзень 19 чэрвеня 2009 года
    З нагоды Свята сярэдзіны лета (Купалле/Іванаў дзень/Midsommar), якое сёлета адзначаецца ў Швецыі ў пятніцу 19 чэрвеня, Пасольства ў гэты дзень будзе зачынена.
  • Jun 9 2009 “Швецыя прымае выклік”, - Фрэдрык Райнфельд пра галоўныя прыярытэты Швецыі падчас старшынства ў Еўрасаюзе
    “Адолець фінінсавы крызіс ды беспрацоўе і вырашыць праблему змены клімату – вось дзве асноўныя нашы задачы падчас старшынства Швецыі ў ЕС”, - заявіў Прэм’ер-міністр Швецыі Фрэдрык Райнфельд на семінары ў Цэнтры еўрапейскіх палітычных даследаванняў у Бруселі.
  • Jun 5 2009 Нацыянальны дзень Швецыі 6 чэрвеня
    Нацыянальны дзень Швецыі быў адзначаны сёлета ў Мінску на два дні раней, 4 чэрвеня 2009, традыцыйным прыёмам ва ўнутраным двары будынку Пасольства.
  • Jun 4 2009 Круглы стол “Палітыка Еўрапейскага Саюза і Беларусі у вобласці энергетыкі: дзелімся вопытам”
    8 і 9 чэрвеня 2009 года Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі у Беларусі ў супрацоўніцтве з Пасольствам Швецыі ў Мінску, Офісам за дэмакратычную Беларусь (Бельгія), Фондам развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва), пры падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва (СІДА) праводзіць у Мінску круглы стол па тэме “Палітыка Еўрапейскага Саюза і Беларусі у вобласці энергетыкі: дзелімся вопытам”.
  • Jun 2 2009 Пачаўся адваротны адлік часу да пачатку Шведскага старшынства ў Еўрасаюзе
    1 ліпеня 2009 года Швецыя зменіць Чэшскую Рэспубліку на пасадзе старшыні Еўрасаюза. У цяперашні момант поўным ходам ідзе падрыхтоўка да гэтай падзеі як у Стакгольме і Бруселі, так і ў шведскіх пасольствах па ўсім свеце.
  • May 15 2009 Дні культуры Швецыі ў Беларусі 2009
    Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнага савета па культуры Швецыі праводзяць з 20 траўня па 17 чэрвеня 2009 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі.
  • May 7 2009 Выбары 2009 у Еўрапарламент
    7 чэрвеня 2009 года адбудуцца выбары ў Еўрапарламент. Усе краіны, якія з’яўляюцца членамі Еўрасаюза, маюць права прызначыць акрэсленую колькасць членаў. Швецыя на гэтых выбарах прызначае 18 членаў.
  • Apr 28 2009 Вялікая зацікаўленасць беларускім рынкам падчас шведскага візіту ў Мінск
    Падчас некалькіх сонечных дзён у красавіку ўпершыню з 2004 года Мінск і Беларусь наведала дэлегацыя шведскіх бізнесменаў. Гэты візіт адбыўся пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара па пытаннях гандлю Міністэрства Замежных Спраў Швецыі Андэша Анліда. Візіт быў арганізаваны МЗС Швецыі ў супрацоўніцтве з Экспартным Саветам Швецыі. Дэлегацыя ставіла перад сабой мэту даведацца больш пра беларускі рынак і ўмовы адкрыцця тут шведскіх прадпрыемстваў, а таксама ўсталяваць кантакты.
  • Apr 23 2009 У Мінску з візітам шведская бізнес-дэлегацыя
    22-24 красавіка Беларусь і Мінск наведае Саветнік па пытаннях гандлю Міністэрства замежных спраў Швецыі Андэрш Анлід. Яго суправаджае вялікая дэлегацыя, якая складаецца з прадстаўнікоў шведскіх эканамічных колаў. Візіт арганізаваны шведскім Міністэрствам замежных спраў у супрацоўніцтве з Экспартным саветам Швецыі.
  • Apr 20 2009 Вас вітае Пасольства Швецыі ў Мінску
    Пасольства адчынена панядзелак–пятніца з 09.00 да 17.00 Візавы аддзел адчынены панядзелак–аўторак з 09.00 да 13.00 чацвер – пятніца з 09.00 да 13.00 Увага! У сераду візавы аддзел не працуе.
  • Mar 31 2009 У Пасольства праблемы з электроннай поштай
    На цяперашні час электронны паштовы адрас Пасольства ambassaden.minsk@foreign.ministry.se не працуе.
  • Mar 27 2009 Earth hour (гадзіна Зямлі) у суботу 28 сакавіка!
    У суботу 28 сакавіка паміж 21.30 і 22.30 па беларускім часе прадпрыемствы, арганізацыі і прыватныя асобы па ўсім свеце пагасяць святло з мэтай прыцягнуць увагу да пытання клімату. Шведская ўрадавая канцылярыя і Міністэрства замежных спраў падтрымліваюць ініцыятыву для таго, каб сфакусіраваць увагу на пытанні клімату, і таму пагасяць святло на адну гадзіну вечарам у суботу. Мы заклікаем усіх зрабіць тое ж!
  • Mar 25 2009 Прапанова тэндэра на папярэдняе даследаванне ў дачыненні біягазу – Мінскі Водаканал
    Горад Мінск звярнуўся з просьбай да СІДА (SIDA) аб падтрымцы для правядзення даследавання альтэрнатыў перапрацоўкі камунальных адходаў, а таксама папярэдняга даследавання ў дачынненні вытворчасці біягазу і камбінаванага цепла- і электраабсталявання да абсталявання гарадскога камунальнага каналізацыйнага ачышчэння. СІДА папярэдне ўзяла на сябе фінансаванне даследавання на сумму 3 000 000 шведскіх крон. Больш інфармацыі чытайце на англійскай мове.
  • Mar 12 2009 Беларускія студэнты прымуць удзел у міжнародным судовым конкурсе ў ЗША
    22 – 28 сакавіка чатыры беларускія студэнты з Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску прымуць удзел у конкурсе “Прававы навучальны суд Філіпа С. Джэсапа” у Вашынгтоне, ЗША.
  • Mar 11 2009 Персанальная выстава шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора”
    Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута праводзіць з 11 сакавіка па 5 красавіка 2009 года ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі (г. Гомель, вул. Карповіча, 4) персанальную выстава знакамітага шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора”. Адкрыццё выставы адбудзецца ў Гомелі 11-га сакавіка ў 16.00.
  • Mar 2 2009 Змены ў рэжыме працы Візавага аддзела
    Шаноўнае спадарстава, калі ласка, звярніце ўвагу на некаторыя змены ў рэжыме працы Візавага аддзела Пасольства Швецыі ў сакавіку-красавіку 2009 года.
  • Feb 24 2009 Наследная прынцэса Вікторыя заручылася
    Як паведаміла сёння прэс-служба шведскага прастолу наследная прынцэса Вікторыя заручылася з Даніэлем Вэстлінгам. Вяселле адбудзецца ў 2010 годзе.
  • Feb 13 2009 Дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы наведае Беларусь
    З 16 па 19 лютага дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, ПАСЕ, наведае Мінск з мэтай вывучэння магчымасцяў развіцця канструктыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Саветам Еўропы па пытаннях, якія датычацца дэмакратыі і правоў чалавека.
  • Feb 13 2009 Дні шведска-беларускай фатаграфіі ў Віцебску
    Пасольства Швецыі сумесна з Цэнтрам фатаграфіі ў Минску пры падтрымцы Шведскага інстытута праводзяць з 14 по 18 лютага 2009г. «Дні шведска-беларускай фатаграфіі ў Віцебску».
  • Feb 12 2009 Шведска-беларускае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя
    10 лютага 2009 года быў падпісаны новы Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шведскім Усходнееўрапейскім камітэтам па медыцыне і ахове здароўя.
  • Feb 12 2009 Міжнародная выстава-кірмаш "Кнігі Беларусі-2009"
    Пасольства Швецыі ў Мінску прымае удзел у XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы "Кнігі Беларусі-2009", якая пачалася 11 лютага ў Нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа".
  • Jan 27 2009 Экашык: На шляху да экалагічнай шведскай моды
    Пасольства Швецыі ў Беларусі, пры падтрымцы Шведскага інстытута, праводзіць выставу “Экашык: На шляху да экалагічнай шведскай моды”. Выстава будзе праходзіць у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (вул. К. Маркса, 12) з 4 лютага па 1 сакавіка 2009 года. Адкрыццё выставы адбудзецца 4 лютага ў 17.30.
  • Jan 22 2009 Беларуская сям'я наведае Стакгольм і Юнібакен
    Як працяг шведска-беларускага супрацоўніцтва, якое пачалося ў снежні мінулага года, калі дзіцячы музей Юнібакен пры падтрымцы Шведскага Інстытута падараваў сваю сталую выставу Карлсан Цэнтральнай Дзіцячай Бібліятэцы ў Мінску, адзін з наведвальнікаў бібліятэкі, адзінаццацігадовы Станістаў Дзядоў, сёння атрымаў сертыфікат на падарожжа на тры асобы ў Стакгольм.
  • Jan 22 2009 Фінал Bandscan:Belarus
    У гэтую нядзелю, 25 студзеня, адбудзецца фінал праекта Bandscan:Belarus (http://www.swedishshowcase.com/belarus/index.asp). Фінал пройдзе ў клубе Fabrique (вул. Мяснікова, 25) з 19.00 да 23.00, дзе шэсць беларускіх гуртоў будуць іграць разам са шведскім гуртом Pluxus.
  • Dec 30 2008 Шведска – беларускае пагадненне аб міжнародных грузаперавозках.
    30 снежня 2008 года было падпісана пагадненне аб міжнародных грузаперавозках паміж Швецыяй і Беларуссю.
  • Dec 8 2008 «Малы і Карлсан-з-даху пасяліліся ў Мінску»
    Пасольства Швецыі, сумесна з музеем дзіцячай культуры «Юнібакен» (г. Стакгольм), цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк г. Мінска, пры паддтрымцы Шведскага інстытута, прадстаўляе падарунак беларускім дзецям - унікальную інтэрактыўную выставу «Карлсан-з-даху»!
  • Dec 7 2008 Напішы нам пра свайго любімага героя казак Астрыд Ліндгрэн і атрымай магчымасць наведаць Швецыю!
    З нагоды адкрыцця выставы «Карлсан-з-даху», а таксама надыходзячых навагодніх і калядных святаў, пасольства Швецыі ў Беларусі сумесна з кампаніяй AirBaltic, сеткай гатэляў у Швецыі Rica Hotels і кампаніяй Incoming Scandinavia, аб’яўляе конкурс сярод беларускіх дзяцей і падлеткаў (да 14 гадоў) на самы арыгінальны адказ на пытанне «Які герой казак Астрыд Ліндгрэн падабаецца табе больш за ўсіх і чаму?».
  • Dec 4 2008 Усходняе Партнёрства – амбіцыйны новы этап у развіцці адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі
    3-га снежня Еўрапейская Камісія вылучыла прапанову па Ўсходняму Партнёрству, якая з’яўляецца новым крокам да змен у адносінах паміж Еўрапейскім Саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларуссю.
  • Dec 2 2008 Намеснік міністра Валеры Варанецкі наведаў Швецыю
    Намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі наведаў 2 снежаня Стакгольм, з мэтай правядзення перамоваў з сакратаром урада Франкам Белфраге.
  • Nov 7 2008 Упершыню ў Швецыі можна вывучаць гісторыю Беларусі, Украіны і Малдовы.
    Курс “Пашыраная Еўропа: гісторыя Беларусі, Украіны і Малдовы” пачне выкладацца ў вышэйшай школе Сёдэрторна з вясны 2009 года і будзе адрасаваны ўсім, хто жадае паглыбіць веды пра гэтыя тры краіны.
  • Nov 5 2008 Швецыя прыме ўдзел у конкурснай праграме кінафестывалю “Лістападзік”.
    Дзіцячы кінафестываль “Лістападзік” пройдзе ў Мінску з 14 па 21 лістапада 2008 года. Удзел Швецыі ў гэтым мерапрыемстве стаў ужо традыцыйным.
  • Nov 4 2008 Гуніла Хэйльборн і яе “Гарачая бульба” хутка ў Віцебску.
    Шведскі харэограф Гуніла Хэйльборн і яе танцавальная трупа ўпершыню выступяць у Беларусі ў рамках Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі, які пройдзе ў Віцебску з 19 па 23 лістапада 2008 года. Беларускія гледачы ўбачаць танцавальную пастаноўку “Гарачая бульба”.
  • Oct 29 2008 Музычны беларуска-шведскі конкурс Bandscan:Belarus.
    З лістапада па студзень 2008- 2009 года ў Беларусі, у рамках праекта Bandscan:Belarus, пройдзе некалькі музычных канцэртаў з удзелам беларускіх і шведскіх музычных гуртоў.
  • Oct 14 2008 Выстава шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора - чорнае мора”
    Персанальная выстава знакамітага шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора” пройдзе з 23 кастрычніка па 1 снежня 2008 года ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (г. Палацк, вул. К. Маркса, 2а). Адкрыццё выставы адбудзецца ў Полацку 23-га кастрычніка ў 16.00.
  • Sep 23 2008 Новае Пасольства Швецыі ў Беларусі
    Сёння, 23 верасня, новы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан уручыў свае даверчыя граматы беларускаму Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.
  • Aug 4 2008 Беларусы паўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе “International Stockholm Junior Water Prize competition”
    Таццяна Кірпічава, Максім Родзькін і Артур Санцэвіч прадставяць Беларусь на прэстыжным міжнародным конкурсе “International Stockholm Junior Water Prize competition”, які будзе праводзіцца ў Стакгольме з 17 па 23 жніўня.
  • Jun 4 2008 Нацыянальны дзень Швецыі – 6 чэрвеня
    З 1916 г. дзень 6 чэрвеня адзначаўся як Дзень шведскага сцяга. Дакладны ўзрост шведскага сцяга невядомы, але найстарэйшыя выявы сіняга палотнішча з жоўтым крыжам адносяцца да XVI стагоддзя.
  • May 14 2008 Дні культуры Швецыі ў Беларусі 2008
    Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, сумесна з беларускімі партнёрамі (фотагалерэя “Мир фото”, кінатэатр “Цэнтральны”, Музей сучастнага выяўленчага мастацтва, канцэртнае агенцтва “Линия звука”) праводзяць з 21 мая па 5 ліпеня 2008 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі, прысвечаныя Нацыянальнаму Дню Швецыі (Дню шведскага сцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ў сёмы раз.
  • Apr 16 2008 Выстава “Падарожныя нататкі. Еўропа” у Гродне
    З 24 красавіка па 31 мая ў Гродзенскім Дзяржаўным гісторыка-археалагічны музеі будзе экспанавацца міжнародны фотаграфічна – графічны праект - выстава “Падарожныя нататкі. Еўропа”.
  • Mar 26 2008 Еўропа ў Мінску
    28 сакавіка ў Мінску выступіць вядомы шведскі хардрокавы гурт “Еўропа”. Канцэрт адбудзецца ў зале Палаца спорта, у 20.00.
  • Mar 26 2008 Фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн «Казачны свет Астрыд Ліндгрэн»
    З 12 па 18 красавіка 2008 года ў Беларусі адбудзецца фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн «Казачны свет Астрыд Ліндгрэн». Паказы пройдуць з 12 па 14 красавіка ў Мінску, к-тр “Цэнтральны” (пр. Незалежнасці, 13) і з 16 па 18 красавіка ў Гомелі, к-тр ім. Калініна (вул. Камунараў, 4).
  • Jan 16 2008 Шведска-беларускія праекты ў галіне культуры ў 2007 годзе
    Аддзяленне пасольства Швецыі ў Мінску на працягу 2007 года ініцыявала, прыняла ўдзел або падтрымала шэраг разнастайных культурных праектаў.