У праграме візіту былі запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага парламента, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама паездка ў Віцебск. Акрамя гэтага, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі інфармацыйнага аддзела Савета Еўропы ў Мінску. Плануецца адчыніць падобнае прадстаўніцтва і для Савета Міністраў паўночных краін. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Паўночнага савета.