Навіны

Aug 17 2009

Навукова-адукацыйны семінар па ўстойлівым развіцці - супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне.

Праграма абменаў Шведскага інстытута па праблемах Балтыйскага рэгіёна (праграма Вісбю) запрашае на семінар “Навука і адукацыя на службе ўстойлівага развіцця – супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне”, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 16-17 лістапада 2009 года. Семінар арганізуецца супольна з Санкт-Пецярбургскім універсітэтам архітэктуры і інжынернага будаўніцтва.

Праграма Вісбю – праграма абменаў Шведскага інстытута па праблемах Балтыйскага рэгіёна - уключае Швецыю і яе бліжэйшых усходніх суседзяў: Беларусь, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Расію і Укаріну. Мэта праграмы Вісбю – наладзіць больш шырокае супрацоўніцтва паміж Швецыяй і іншымі краінамі-партнёрамі ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў.

Задача семінара – усталяваць кантакты і супрацоўніцтва ў сферы ўстойлівага развіцця. Фокус семінара будзе засяроджаны на дзвюх наступных сферах: гарадскім планаванні і дызайне, а таксама архітэктуры і ўстойлівым навакольным асяроддзі.

На семінар запрашаюцца як навуковыя даследчыкі, так і дактаранты з Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расі, Швецыі і Украіны, якія займаюцца навуковай дзейнасцю ў вышэй названых галінах.

Шведскі інстытут бярэ на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з канферэнцыяй і пражываннем. Удзельнікі з іншых краін, за выключэннем Швецыі, могуць таксама звярнуцца па невялікі грант на пакрыццё дарожных выдаткаў.

Заяўкі на семінар падаюцца ў электронным выглядзе па адрасе: http://www.netigate.se/s.asp?s=16193X2729. Заяўкі прымаюцца да 1-га верасня. Пацверджанне ўдзелу ў семінары будзе даслана электроннай поштай 10-га верасня.

 

Больш навінаў