31 ліпеня 2009 года адбыўся абмен нотамі паміж Міністэрствамі замежных спраў Швецыі і Рэспублікі Беларусь пра ўмовы аздараўлення непаўналетніх беларускіх грамадзян у Швецыі. Пагадненне замацоўвае практыку аздараўлення беларускіх дзяцей у Швецыі і ўтрымлівае неабходныя гарантыі шведскага боку па стварэнні адпаведных умоў знаходжання ў краіне.