Svenska
Да хатняй старонкі
Кантакты
Sweden Abroad
Sweden.se
Пасольства
Пасольства Швецыі ў Мінску, Беларусь
Супрацоўнікі Пасольства
Адрасы
Пасольства Швецыі ў Маскве
Пасольства Беларусі ў Стакгольме
Навіны і падзеі
Навіны
Каляндар
Прэса і інфармацыя
Iнфармацыя
Гандаль і інвестыцыі
Гандаль і інвестыцыі
Шведскія прадпрыемствы ў Беларусі
Развіццё супрацоўніцтва
Стратэгія развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю, 2007-2010 гг
Наведаць Швецыю
Віза для візіту ў Швецыю
Турыстычная інфармацыя
Праца і жыццё ў Швецыі
Заяўка на дазвол на працу
Заяўка на від на жыхарства
Швецыя і ЕС
Пра Еўрапейскі Саюз
Удзел Швецыі ў Еўрасаюзе
У чым заключаецца старшынства
Спасылкі
Спасылкі
Надрукаваць
Навіны
Jul 31 2009
Заява ЕС па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі
ЕС сёння зрабіла заяву ў Пастаянным савеце АБСЕ ў Вене з нагоды таго, што нядаўна судом у Беларусі было прыведзена ў дзеянне яшчэ адно смяротнае пакаранне. ЕС заклікае Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне і ў якасці першага крока ўвесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў.
Поўны тэкст заявы можна прачытаць па-англійску
тут.
Больш навінаў
Nov 17 2009
Міністры замежных спраў ЕС выносяць рашэнне па Беларусі
На сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС - GAERC – у Бруселі 17 лістапада быў зроблены шэраг высноў па Беларусі. Згодна з імі мараторый на візавыя санкцыі ў адносінах да часткі беларускага кіраўніцтва будзе адтэрмінаваны, як і самі санкцыі, да кастрычніка 2010 года.
Nov 17 2009
Дзмітры Плакс, "Кніга як арт-аб'ект"
27 лістапада (пятніца) у 20.00 у кнігарні "Ў" Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзентаваць свой новы зборнік "ОМ". Кніга выйшла ў свет у Швецыі накладам у 9 напісаных ад рукі экзэмпляраў. Да таго ж кожны з іх - усяго толькі частка (1/9) кнігі. "ОМ" быў выстаўлены на інтэрнет-аўкцыён з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце - амаль што задарма.
Nov 17 2009
Шведскі харэограф прыме ўдзел у танцавальным фестывалі
21 лістапада 2009 года на гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю танцаў у Віцебску шведскі харэограф Марыка Хедэмір прадставіць свой танцавальна-тэатральны эцюд "Minutes 2.0” для нетрадыцыйных тэатральных сцэн. Эцюд выконваюць танцоры Еры Педэрсэн і Ёзэфіна Грэй.
Nov 13 2009
Шведскія фільмы на кінафестывалі “Лістапад 2009”
14 лістапада ў Мінску адкрываецца штогадовы кінафестываль “Лістапад”. Сёлета Швецыя бярэ ў ім удзел з мастацкім фільмам Яна Труэля “Вечныя імгненні Марыі Ларсан” і дакументальнай стужкай “Андэрс і Гары” Осы Бланк і Ёхана Пальмгрэна.
Nov 12 2009
Мастацкая выстава “Ілюзія, фальсіфікацыя і рэчаіснасць” у Мінску
13 лістапада ў 17:00 у галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца адкрыццё выставы “Ілюзія, фальсіфікацыя і рэчаіснасць”.
Nov 3 2009
Заява Еўрапейскага Саюза па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь
29 кастрычніка ў Вене на чарговым паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ была зроблена заява Еўрасаюза па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь. Поўны тэкст заявы прыводзіцца ніжэй.
Oct 8 2009
Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры за 2009 год
Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры за 2009 год была прысуджана нямецкай аўтарцы Герце Мюлер.
Oct 7 2009
Прадстаўнікі “Open Trade Gate Sweden” і Гандлёвай палаты Швецыі наведваюць 6-8 кастрычніка Беларусь
З мэтай паспрыяць развіццю гандлю і магчымасцяў вядзення бізнесу паміж Швецыяй і Беларуссю 6-8 кастрычніка Мінск наведвае шведская дэлегацыя “Open Trade Gate” і Гандлёвай палаты.
Oct 2 2009
Сустрэча прадстаўнікоў “тройкі” Еўрасаюза з міністрам юстыцыі
Сёння, 2 кастрычніка, па ініцыятыве шведскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе адбылася сустрэча з міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктарам Галаванавым.
Sep 30 2009
Міжнародная журналісцкая дэлегацыя наведала Беларусь
У перыяд з 20 па 24 верасня Мінск наведала Міжнародная журналісцкая дэлегацыя.
Sep 17 2009
Рэакцыя Швецыі як старшыні Еўрапейскага Саюза на дэманстрацыю ў Мінску 16 верасня
16 верасня ў Мінску адбылася мірная дэманстрацыя, прысвечаная 10-ай гадавіне са дня знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Швецыя, якая выконвае абавязкі старшыні Еўрасаюза, негатыўна адрэагавала на падаўленне гэтай дэманстрацыі беларускімі ўладамі.
Sep 17 2009
Беларуская дэлегацыя наведала Стакгольм
У пятніцу, 18 верасня, восем прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці завершылі свой візіт у Швецыю, куды былі запрошаны фундацыяй Ярла Яльмарсана.
Sep 17 2009
Еўрапейскі дзень моў у Мінску
Па ініцыятыве Савета Еўропы штогод, пачынаючы з 2001 г., 26 верасня святкуецца Еўрапейскі дзень моў. Яго мэтай з’яўляецца спрыянне моўнай разнастайнасці, якая адыгрывае ключавую ролю ва ўзаемаразуменні паміж народамі і захаванні іх культурнай спадчыны.
Sep 16 2009
Візіт у Беларусь Паўночнага савета
Дэлегацыя Паўночнага савета на чале з яго прэзідэнтам, сябрам шведскага парламента Сінікай Булін наведала Беларусь 10-12 верасня.
Sep 11 2009
Візіт Міграцыйнай місіі Еўрапейскага Саюза ў Беларусь
З 7 па 9 верасня адбыўся першы візіт Міграцыйнай місіі Еўрапейскага Саюза ў Беларусь. Візіт быў арганізаваны прадстаўніцтвам Камісіі ЕС у Мінску і пасольствам Швецыі як краіны-старшыні Еўрасаюза.
Aug 17 2009
Танцавальная пастаноўка “Каралі, каралевы і іншыя тузы”.
“Лава-данспрадакшан” у супрацоўніцтве з “Галерэяй” (Гродна), “Патокамі” (Днепрапятроўск, Украіна) і “ADDM” (Кішынёў, Малдова) падрыхтавалі праект, у якім танцоры/харэографы з 3-х розных краін і харэограф са Швецыі супрацоўнічалі разам ў стварэнні новай танцавальнай пастаноўкі для дзяцей.
Aug 17 2009
Навукова-адукацыйны семінар па ўстойлівым развіцці - супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне.
Праграма абменаў Шведскага інстытута па праблемах Балтыйскага рэгіёна (праграма Вісбю) запрашае на семінар “Навука і адукацыя на службе ўстойлівага развіцця – супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне”, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 16-17 лістапада 2009 года. Семінар арганізуецца супольна з Санкт-Пецярбургскім універсітэтам архітэктуры і інжынернага будаўніцтва.
Jul 31 2009
Беларускія дзеці паедуць на аздараўленне ў Швецыю
Паміж шведскім і беларускім урадамі заключана пагадненне пра ўмовы аздараўлення непаўналетніх беларускіх грамадзян у Швецыі.
Jul 27 2009
Сустрэча “тройкі” міністраў Еўрасаюза і Беларусі ў Бруселі
Заўтра, 28 ліпеня, у Бруселі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза адбудзецца сустрэча міністэрскай “тройкі” Еўрасаюз-Беларусь. З еўрапейскага боку ў сустрэчы возьмуць удзел міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, камісар ЕС па знешніх сувязях Беніта Фэрэра Вальднер і вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, беларускі бок будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Jul 24 2009
Міністр замежных спраў Швецыі падкрэслівае стратэгічнае значэнне Усходняга партнёрства
21 ліпеня ў Бруселі міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт прэзентаваў Камітэту замежных спраў Еўрапарламента праграму Шведскага старшынства ў ЕС.
Jul 16 2009
Заява Еўрасаюза ў Пастаянным савеце АБСЕ па сітуацыі ў Беларусі
Сёння, 16 ліпеня, у Вене, на паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ, па выніках справаздачы кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску была зроблена заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. Ніжэй прыводзяцца вытрымкі з гэтай заявы.
Jul 2 2009
Пасольства не працуе на Нацыянальны дзень РБ 3 ліпеня 2009 года
З нагоды Дня незалежнасці РБ 3 ліпеня Пасольства Швецыі ў гэты дзень будзе зачынена.
Jun 24 2009
Прэзентавана рабочая Праграма шведскага старшынства ў Еўрасаюзе
“Еўрапейскі Саюз стаіць на парозе вырашальнага часу. Разам мы павінны справіцца з эканамічным крызісам і беспрацоўем, а таксама аб’яднаць свет для барацьбы са змяненнямі клімату. Шведскае старшынства прымае гэтыя выклікі.” Прэм’ер-міністр Швецыі Фрэдрык Райнфельд, 23 чэрвеня 2009 года.
Jun 24 2009
У Пасольства праблемы з электроннай поштай
На цяперашні час з Пасольствам немагчыма звязацца па электронным адрасе ambassaden.minsk@foreign.ministry.se.
Jun 13 2009
Пасольства не працуе на Іванаў дзень 19 чэрвеня 2009 года
З нагоды Свята сярэдзіны лета (Купалле/Іванаў дзень/Midsommar), якое сёлета адзначаецца ў Швецыі ў пятніцу 19 чэрвеня, Пасольства ў гэты дзень будзе зачынена.
Jun 9 2009
“Швецыя прымае выклік”, - Фрэдрык Райнфельд пра галоўныя прыярытэты Швецыі падчас старшынства ў Еўрасаюзе
“Адолець фінінсавы крызіс ды беспрацоўе і вырашыць праблему змены клімату – вось дзве асноўныя нашы задачы падчас старшынства Швецыі ў ЕС”, - заявіў Прэм’ер-міністр Швецыі Фрэдрык Райнфельд на семінары ў Цэнтры еўрапейскіх палітычных даследаванняў у Бруселі.
Jun 5 2009
Нацыянальны дзень Швецыі 6 чэрвеня
Нацыянальны дзень Швецыі быў адзначаны сёлета ў Мінску на два дні раней, 4 чэрвеня 2009, традыцыйным прыёмам ва ўнутраным двары будынку Пасольства.
Jun 4 2009
Круглы стол “Палітыка Еўрапейскага Саюза і Беларусі у вобласці энергетыкі: дзелімся вопытам”
8 і 9 чэрвеня 2009 года Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі у Беларусі ў супрацоўніцтве з Пасольствам Швецыі ў Мінску, Офісам за дэмакратычную Беларусь (Бельгія), Фондам развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва), пры падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва (СІДА) праводзіць у Мінску круглы стол па тэме “Палітыка Еўрапейскага Саюза і Беларусі у вобласці энергетыкі: дзелімся вопытам”.
Jun 2 2009
Пачаўся адваротны адлік часу да пачатку Шведскага старшынства ў Еўрасаюзе
1 ліпеня 2009 года Швецыя зменіць Чэшскую Рэспубліку на пасадзе старшыні Еўрасаюза. У цяперашні момант поўным ходам ідзе падрыхтоўка да гэтай падзеі як у Стакгольме і Бруселі, так і ў шведскіх пасольствах па ўсім свеце.
May 15 2009
Дні культуры Швецыі ў Беларусі 2009
Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнага савета па культуры Швецыі праводзяць з 20 траўня па 17 чэрвеня 2009 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі.
May 7 2009
Выбары 2009 у Еўрапарламент
7 чэрвеня 2009 года адбудуцца выбары ў Еўрапарламент. Усе краіны, якія з’яўляюцца членамі Еўрасаюза, маюць права прызначыць акрэсленую колькасць членаў. Швецыя на гэтых выбарах прызначае 18 членаў.
Apr 28 2009
Вялікая зацікаўленасць беларускім рынкам падчас шведскага візіту ў Мінск
Падчас некалькіх сонечных дзён у красавіку ўпершыню з 2004 года Мінск і Беларусь наведала дэлегацыя шведскіх бізнесменаў. Гэты візіт адбыўся пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара па пытаннях гандлю Міністэрства Замежных Спраў Швецыі Андэша Анліда. Візіт быў арганізаваны МЗС Швецыі ў супрацоўніцтве з Экспартным Саветам Швецыі. Дэлегацыя ставіла перад сабой мэту даведацца больш пра беларускі рынак і ўмовы адкрыцця тут шведскіх прадпрыемстваў, а таксама ўсталяваць кантакты.
Apr 23 2009
У Мінску з візітам шведская бізнес-дэлегацыя
22-24 красавіка Беларусь і Мінск наведае Саветнік па пытаннях гандлю Міністэрства замежных спраў Швецыі Андэрш Анлід. Яго суправаджае вялікая дэлегацыя, якая складаецца з прадстаўнікоў шведскіх эканамічных колаў. Візіт арганізаваны шведскім Міністэрствам замежных спраў у супрацоўніцтве з Экспартным саветам Швецыі.
Apr 20 2009
Вас вітае Пасольства Швецыі ў Мінску
Пасольства адчынена панядзелак–пятніца з 09.00 да 17.00 Візавы аддзел адчынены панядзелак–аўторак з 09.00 да 13.00 чацвер – пятніца з 09.00 да 13.00 Увага! У сераду візавы аддзел не працуе.
Mar 31 2009
У Пасольства праблемы з электроннай поштай
На цяперашні час электронны паштовы адрас Пасольства ambassaden.minsk@foreign.ministry.se не працуе.
Mar 27 2009
Earth hour (гадзіна Зямлі) у суботу 28 сакавіка!
У суботу 28 сакавіка паміж 21.30 і 22.30 па беларускім часе прадпрыемствы, арганізацыі і прыватныя асобы па ўсім свеце пагасяць святло з мэтай прыцягнуць увагу да пытання клімату. Шведская ўрадавая канцылярыя і Міністэрства замежных спраў падтрымліваюць ініцыятыву для таго, каб сфакусіраваць увагу на пытанні клімату, і таму пагасяць святло на адну гадзіну вечарам у суботу. Мы заклікаем усіх зрабіць тое ж!
Mar 25 2009
Прапанова тэндэра на папярэдняе даследаванне ў дачыненні біягазу – Мінскі Водаканал
Горад Мінск звярнуўся з просьбай да СІДА (SIDA) аб падтрымцы для правядзення даследавання альтэрнатыў перапрацоўкі камунальных адходаў, а таксама папярэдняга даследавання ў дачынненні вытворчасці біягазу і камбінаванага цепла- і электраабсталявання да абсталявання гарадскога камунальнага каналізацыйнага ачышчэння. СІДА папярэдне ўзяла на сябе фінансаванне даследавання на сумму 3 000 000 шведскіх крон. Больш інфармацыі чытайце на англійскай мове.
Mar 12 2009
Беларускія студэнты прымуць удзел у міжнародным судовым конкурсе ў ЗША
22 – 28 сакавіка чатыры беларускія студэнты з Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску прымуць удзел у конкурсе “Прававы навучальны суд Філіпа С. Джэсапа” у Вашынгтоне, ЗША.
Mar 11 2009
Персанальная выстава шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора”
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута праводзіць з 11 сакавіка па 5 красавіка 2009 года ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі (г. Гомель, вул. Карповіча, 4) персанальную выстава знакамітага шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора”. Адкрыццё выставы адбудзецца ў Гомелі 11-га сакавіка ў 16.00.
Mar 2 2009
Змены ў рэжыме працы Візавага аддзела
Шаноўнае спадарстава, калі ласка, звярніце ўвагу на некаторыя змены ў рэжыме працы Візавага аддзела Пасольства Швецыі ў сакавіку-красавіку 2009 года.
Feb 24 2009
Наследная прынцэса Вікторыя заручылася
Як паведаміла сёння прэс-служба шведскага прастолу наследная прынцэса Вікторыя заручылася з Даніэлем Вэстлінгам. Вяселле адбудзецца ў 2010 годзе.
Feb 13 2009
Дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы наведае Беларусь
З 16 па 19 лютага дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, ПАСЕ, наведае Мінск з мэтай вывучэння магчымасцяў развіцця канструктыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Саветам Еўропы па пытаннях, якія датычацца дэмакратыі і правоў чалавека.
Feb 13 2009
Дні шведска-беларускай фатаграфіі ў Віцебску
Пасольства Швецыі сумесна з Цэнтрам фатаграфіі ў Минску пры падтрымцы Шведскага інстытута праводзяць з 14 по 18 лютага 2009г. «Дні шведска-беларускай фатаграфіі ў Віцебску».
Feb 12 2009
Шведска-беларускае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя
10 лютага 2009 года быў падпісаны новы Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шведскім Усходнееўрапейскім камітэтам па медыцыне і ахове здароўя.
Feb 12 2009
Міжнародная выстава-кірмаш "Кнігі Беларусі-2009"
Пасольства Швецыі ў Мінску прымае удзел у XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы "Кнігі Беларусі-2009", якая пачалася 11 лютага ў Нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа".
Jan 27 2009
Экашык: На шляху да экалагічнай шведскай моды
Пасольства Швецыі ў Беларусі, пры падтрымцы Шведскага інстытута, праводзіць выставу “Экашык: На шляху да экалагічнай шведскай моды”. Выстава будзе праходзіць у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (вул. К. Маркса, 12) з 4 лютага па 1 сакавіка 2009 года. Адкрыццё выставы адбудзецца 4 лютага ў 17.30.
Jan 22 2009
Беларуская сям'я наведае Стакгольм і Юнібакен
Як працяг шведска-беларускага супрацоўніцтва, якое пачалося ў снежні мінулага года, калі дзіцячы музей Юнібакен пры падтрымцы Шведскага Інстытута падараваў сваю сталую выставу Карлсан Цэнтральнай Дзіцячай Бібліятэцы ў Мінску, адзін з наведвальнікаў бібліятэкі, адзінаццацігадовы Станістаў Дзядоў, сёння атрымаў сертыфікат на падарожжа на тры асобы ў Стакгольм.
Jan 22 2009
Фінал Bandscan:Belarus
У гэтую нядзелю, 25 студзеня, адбудзецца фінал праекта Bandscan:Belarus (http://www.swedishshowcase.com/belarus/index.asp). Фінал пройдзе ў клубе Fabrique (вул. Мяснікова, 25) з 19.00 да 23.00, дзе шэсць беларускіх гуртоў будуць іграць разам са шведскім гуртом Pluxus.
Dec 30 2008
Шведска – беларускае пагадненне аб міжнародных грузаперавозках.
30 снежня 2008 года было падпісана пагадненне аб міжнародных грузаперавозках паміж Швецыяй і Беларуссю.
Dec 8 2008
«Малы і Карлсан-з-даху пасяліліся ў Мінску»
Пасольства Швецыі, сумесна з музеем дзіцячай культуры «Юнібакен» (г. Стакгольм), цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк г. Мінска, пры паддтрымцы Шведскага інстытута, прадстаўляе падарунак беларускім дзецям - унікальную інтэрактыўную выставу «Карлсан-з-даху»!
Dec 7 2008
Напішы нам пра свайго любімага героя казак Астрыд Ліндгрэн і атрымай магчымасць наведаць Швецыю!
З нагоды адкрыцця выставы «Карлсан-з-даху», а таксама надыходзячых навагодніх і калядных святаў, пасольства Швецыі ў Беларусі сумесна з кампаніяй AirBaltic, сеткай гатэляў у Швецыі Rica Hotels і кампаніяй Incoming Scandinavia, аб’яўляе конкурс сярод беларускіх дзяцей і падлеткаў (да 14 гадоў) на самы арыгінальны адказ на пытанне «Які герой казак Астрыд Ліндгрэн падабаецца табе больш за ўсіх і чаму?».
Dec 4 2008
Усходняе Партнёрства – амбіцыйны новы этап у развіцці адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі
3-га снежня Еўрапейская Камісія вылучыла прапанову па Ўсходняму Партнёрству, якая з’яўляецца новым крокам да змен у адносінах паміж Еўрапейскім Саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларуссю.
Dec 2 2008
Намеснік міністра Валеры Варанецкі наведаў Швецыю
Намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі наведаў 2 снежаня Стакгольм, з мэтай правядзення перамоваў з сакратаром урада Франкам Белфраге.
Nov 7 2008
Упершыню ў Швецыі можна вывучаць гісторыю Беларусі, Украіны і Малдовы.
Курс “Пашыраная Еўропа: гісторыя Беларусі, Украіны і Малдовы” пачне выкладацца ў вышэйшай школе Сёдэрторна з вясны 2009 года і будзе адрасаваны ўсім, хто жадае паглыбіць веды пра гэтыя тры краіны.
Nov 5 2008
Швецыя прыме ўдзел у конкурснай праграме кінафестывалю “Лістападзік”.
Дзіцячы кінафестываль “Лістападзік” пройдзе ў Мінску з 14 па 21 лістапада 2008 года. Удзел Швецыі ў гэтым мерапрыемстве стаў ужо традыцыйным.
Nov 4 2008
Гуніла Хэйльборн і яе “Гарачая бульба” хутка ў Віцебску.
Шведскі харэограф Гуніла Хэйльборн і яе танцавальная трупа ўпершыню выступяць у Беларусі ў рамках Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі, які пройдзе ў Віцебску з 19 па 23 лістапада 2008 года. Беларускія гледачы ўбачаць танцавальную пастаноўку “Гарачая бульба”.
Oct 29 2008
Музычны беларуска-шведскі конкурс Bandscan:Belarus.
З лістапада па студзень 2008- 2009 года ў Беларусі, у рамках праекта Bandscan:Belarus, пройдзе некалькі музычных канцэртаў з удзелам беларускіх і шведскіх музычных гуртоў.
Oct 14 2008
Выстава шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора - чорнае мора”
Персанальная выстава знакамітага шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора” пройдзе з 23 кастрычніка па 1 снежня 2008 года ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (г. Палацк, вул. К. Маркса, 2а). Адкрыццё выставы адбудзецца ў Полацку 23-га кастрычніка ў 16.00.
Sep 23 2008
Новае Пасольства Швецыі ў Беларусі
Сёння, 23 верасня, новы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан уручыў свае даверчыя граматы беларускаму Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.
Aug 4 2008
Беларусы паўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе “International Stockholm Junior Water Prize competition”
Таццяна Кірпічава, Максім Родзькін і Артур Санцэвіч прадставяць Беларусь на прэстыжным міжнародным конкурсе “International Stockholm Junior Water Prize competition”, які будзе праводзіцца ў Стакгольме з 17 па 23 жніўня.
Jun 4 2008
Нацыянальны дзень Швецыі – 6 чэрвеня
З 1916 г. дзень 6 чэрвеня адзначаўся як Дзень шведскага сцяга. Дакладны ўзрост шведскага сцяга невядомы, але найстарэйшыя выявы сіняга палотнішча з жоўтым крыжам адносяцца да XVI стагоддзя.
May 14 2008
Дні культуры Швецыі ў Беларусі 2008
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, сумесна з беларускімі партнёрамі (фотагалерэя “Мир фото”, кінатэатр “Цэнтральны”, Музей сучастнага выяўленчага мастацтва, канцэртнае агенцтва “Линия звука”) праводзяць з 21 мая па 5 ліпеня 2008 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі, прысвечаныя Нацыянальнаму Дню Швецыі (Дню шведскага сцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ў сёмы раз.
Apr 16 2008
Выстава “Падарожныя нататкі. Еўропа” у Гродне
З 24 красавіка па 31 мая ў Гродзенскім Дзяржаўным гісторыка-археалагічны музеі будзе экспанавацца міжнародны фотаграфічна – графічны праект - выстава “Падарожныя нататкі. Еўропа”.
Mar 26 2008
Еўропа ў Мінску
28 сакавіка ў Мінску выступіць вядомы шведскі хардрокавы гурт “Еўропа”. Канцэрт адбудзецца ў зале Палаца спорта, у 20.00.
Mar 26 2008
Фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн «Казачны свет Астрыд Ліндгрэн»
З 12 па 18 красавіка 2008 года ў Беларусі адбудзецца фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн «Казачны свет Астрыд Ліндгрэн». Паказы пройдуць з 12 па 14 красавіка ў Мінску, к-тр “Цэнтральны” (пр. Незалежнасці, 13) і з 16 па 18 красавіка ў Гомелі, к-тр ім. Калініна (вул. Камунараў, 4).
Jan 16 2008
Шведска-беларускія праекты ў галіне культуры ў 2007 годзе
Аддзяленне пасольства Швецыі ў Мінску на працягу 2007 года ініцыявала, прыняла ўдзел або падтрымала шэраг разнастайных культурных праектаў.
Назад
Надрукаваць