Міністр Карл Більт зазначыў, што трэба ператварыць Усходняе партнёрства ў штосьці значнае для ўсіх зацікаўленых краін, што дапаможа выкарыстаць трансфармацыйныя сілы і моц Еўрасаюза, каб даць гэтым краінам надзею на будучыню. Выступ міністра можна паглядзець на сайце
23 ліпеня ў газеце “The Moscow Times” быў апублікаваны артыкул Карла Більта “Кнопка “перазагрузкі” для еўрапейскіх суседзяў”, прысвечаны праграме Усходняе партнёрства. Ніжэй прыводзяцца некаторыя думкі аўтара на гэты конт. З поўным тэкстам артыкула можна азнаёміцца на сайце
У сваім артыкуле міністр зазначыў, што калі Еўрасаюз запускаў праект Усходняга партнёрства, галоўнай яго мэтай было паглыбленне інтэграцыі з краінамі-суседзямі ў сферы эканомікі і гандлю, энэргетычнай бяспекі і візавых пытанняў. Аднак глабальны фінансавы крызіс, непасрэднае ўздзеянне якога адчулі на сабе ўсходнія суседзі Еўрасаюза, вымагае перагляду і ўзмацнення палітыкі ЕС у дачыненні гэтых краін.
Еўрапейскі саюз, паводле словаў Карла Більта, не прапануе нейкіх хуткіх сродкаў па выйсці з крызісу, але можа прадставіць палітычную аснову і падтрымку ў інстутыцыйным будаўніцтве з мэтай выпраўлення тых хібаў, якія робяць гэтыя краіны такімі слабымі ва ўмовах крызісу: недасканалую рынкавую эканоміку, слабую сістэму кіравання і няспынную карупцыю.
Наступны крызіс, з якім сутыкнуліся многія краіны-партнёры ЕС – палітычны. У большасці з іх дэмакратычнае развіццё не дасягнула яшчэ той ступені, калі змена ўраду стала б звычайнай часткай палітычнага жыцця і не ўяўляла б сабой пагрозу стабільнасці ў краіне. Усходняе партнёрства будуецца на такіх базавых каштоўнасцях, як дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закону. Палітычная ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам і працэс інтэграцыі ў рамках праграмы Усходняга партнёрства будзе судзейнічаць рэфармаванню гэтай ключавой сферы.
Міністр адзначыў, што падчас шведскага старшынства да канца гэтага года асноўная ўвага павінна надавацца канкрэтнай працы з краінамі-партнёрамі ў сферы ўсебаковых праграм інстытуцыйнага будаўніцтва, створаных для падтрымкі рэформаў ключавых інстытуцый у кожнай з краін.
“ Усходняе партнёрства – гэта не адказ на ўсе праблемы і складанасці, з якімі сутыкаюцца шэсць краін-партнёраў, - заўважыў Карл Більт. - Тым не менш, яно паказвае яўную гатоўнасць Еўрасаюза аказаць палітычную і эканамічную падтрымку ў іх пераўтварэнні і рэформах – працэсе, які прынясе росквіт і стабільнасць цэламу рэгіёну”.