+/-Feb 9 2012Прэзентацыя дзіцячых кніжак Юі Вісландэр па-беларускуBy: 11 лютага ў 11:00 на Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску (ул. Я.Купалы, 27) знакамітая шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр возьме ўдзел у прэс-канферэнцыі і прэзентацыі беларускіх перакладаў дзіцячых кніжак “Мама Му чытае” і “Малы і Білан” (перакладчык – Надзея Кандрусевіч), якія выйшлі сёлета ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура” і “Літаратура і Мастацтва” пры падтрымцы Пасольства Швецыі, а таксама электроннай версіі кніжкі “Мама Му чытае”. Аўтарка правядзе таксама аўтограф-сесію для ўсіх зацікаўленых.